Нацыянальнасць – не пытанне крыві, нацыянальнасць – твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.
Пра гэта наш відэаролік.
Адам Глёбус, пісьменнік, мастак:
«Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць: “Язык да Кіева давядзе”, я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»
Марына Шукюрава (Руся), спявачка:
«Я родилась в Беларуси, но у меня совсем нет беларуских корней. Тем не менее я считаю себя ребенком именно этой культурной колыбели, изучаю беларусский язык, беларусские песни. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».
Ларыса Сапач, настаўніца.
«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»
Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці:
«Я воспитываю 13 детей и для меня очень важно, чтобы они знали, где их корни, какое у них наследие. Я делаю много, чтобы они понимали, что они беларусы. Особенно важно это в условиях, когда соседнее государство очень активно пытается убедить нас, что мы не являемся отдельным народом».
Ібрагім Цынкевіч, вернік:
«Я мусульманин. Со времен Великого Княжества Литовского ислам жил бок о бок с другими конфессиями. И сегодня я счастлив быть беларусом и свободно исповедывать свою религию. Записывайся в беларусы!»
Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка:
«Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю хто я і адкуль. І таму, канечне, я запішуся беларускай».
Андрусь Такінданг, мастак, музыкант:
«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанец беларускай мове – давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»
Яўген Філенка, праграміст:
«Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая – беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю – гэта Беларусь?»