Як па-руску «дзеці» і што трэба, каб загаварыць па-беларуску? Нестандартная апытанка ў Дзень роднай мовы (відэа)

3668
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ.
21 лютага ва ўсім свеце краіны адзначаюць Дзень роднай мовы – паўсюль сваёй. Святкуем гэты дзень і мы, у Беларусі. Хаця не сакрэт, што сітуацыя з роднай мовай у нас не найлепшая. Чаму ж бабруйчане і ўсе беларусы так мала размаўляюць па-беларуску? Што трэба, каб загаварылі? І, нарэшце, як па-руску «дзеці»? Гэтыя пытанні мы задалі бабруйчанам. Вельмі розныя, цікавыя і нечаканыя адказы – у нашым відэа.