«Мова патрэбная для ўзаемаразумення паміж беларусамі і самавызначэння краіны ў свеце» – гэткі рэфрэн гучаў на сустрэчы журналістаў «ВБ» і вучняў СШ № 21

3221
Аляксандр БЯЛЯЕЎ. Фота Валянціна СЫСОЯ.
Прама скажам, парадавала школа ў Кісялевічах падчас наведання яе ў межах рэалізацыі сумеснага праекта рэдакцыі «Вячэрняга Бабруйска» і ўпраўлення адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама «Родную мову – народу».

"Адкрыты ўрок" у СШ №21."Адкрыты ўрок" у СШ №21.

Па-першае, гэтулькі навучэнцаў і настаўнікаў, каб абмеркаваць праблемы выкарыстання і вывучэння беларускай мовы, у шосты школьны дзень яшчэ не збіралася. Па-другое, актыўнасць рабят пераўзыходзіла ўсё дасюль бачанае на падобных «адкрытых уроках». Па-трэцяе, тон што ў дыскусіі, што ў развіваючых гульнях задавалі самі педагогі.  Рабяты вельмі шчыра выказваліся адносна неабходнасці авалодання і ўжывання роднай мовы.

Аліна Лапухіна: «Мая мама, мой дзед ведаюць беларускую мову, размаўляюць на ёй. Як жа я лепш зразумею іх, калі не буду ведаць матчыну мову? Нітка, што звязвае нас, можа абарвацца».  Юліана Афанасьева: «Толькі нацыянальная мова ў поўнай меры дазваляе карыстацца ўсім багаццем, здабыткамі беларускай гісторыі, культуры, разумець вытокі і карані нашай Радзімы». Віталія Кудраўцава: «Галоўны ключ да таямніц любога народа – яго мова». Марына Канашкова: «У першаю чаргу мова вылучае нас сярод іншых, адрознівае нас у мностве народаў свету»… Гэтыя тэзісы дапоўнілі і разгарнулі таксама Насця Самак, Мікіта Казінец, Кацярына Верас, Мікіта Кашкан, Наталля Молаш, Віталь Давыдзенкаў, Насця Белазор.

У практыкаваннях, што былі прапанаваны школьнікам у выглядзе экспрэс-дыктоўкі, перакладаў з беларускай мовы і гульні «у словы», лепшымі аказаліся Саша Нікіціна, Глеб Лук’янцоў, Юліана Афанасьева і Васіліна Самак, якія атрымалі ў выглядзе заахвочвальных прызоў кніжкі «Гэта наша, беларускае» спецыяльнага карэспандэнта «Вячоркі» Аляксандра Казака з аўтографамі аўтара. Але пераможцамі ў большасці конкурсаў былі, як і належыць, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а таксама бібліятэкар школы, што поўным складам заўзята прымалі ўдзел у творчым спаборніцтве – Наталля Пятроўна Бягун, Марыя Іванаўна Дрык, Наталля Іванаўна Ракушава, Жанна Васільеўна Ткач і Наталля Іванаўна Бародзіч.

Падводзячы вынікі сустрэчы, дырэктар школы Іна Міхайлаўна Дмітрук назвала іх і сваёй галоўнай перамогай менавіта дружную работу педагогаў увогуле і беларусістаў у прыватнасці. У наш імклівы век яны знаходзяць час і магчымасці зацікавіць навучэнцаў творчым падыходам у авалоданні ведамі, у тым ліку і ў вывучэнні роднай мовы і літаратуры. Гэты педагагічны метад якраз супадае з мэтамі і задачамі праекта, таму заснавальнік «ВБ» Валянцін Сысой з задавальненнем даў рабятам хатняе заданне на стварэнне творчых прац, якія будуць апублікаваны ў газеце.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

Наталля Іванаўна Ракушава.Наталля Іванаўна Ракушава.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

Дырэктар школы Іна Міхайлаўна Дмітрук.Дырэктар школы Іна Міхайлаўна Дмітрук.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.

"Адкрыты ўрок" у СШ №21.