«Збіраю людзей, каб спяваць разам». Як адпачывае вядучая курсаў «Мова нанова»

1263
Виктория ШАХРАЙ. Фото из архива героини.
Вядомыя бабруйчане распавядаюць нам, як праходзяць іх выходныя.
Ірына з мужам на фестывалі «Рок за Баброў», 2018 год,
Ірына з мужам на фестывалі «Рок за Баброў», 2018 год,

Ірына Ласіхіна, вядучая курсаў «Мова нанова» і спеўных сходаў у Бабруйску:

– Цяпер даволі часта па суботах я збіраю людзей, каб спяваць разам, праводжу агульны супольны спеў. Мяне гэта вельмі натхняе. Вывучаем традыцыйную спеўную культуру беларусаў. То бок, папярэдне ідзе сур'ёзная падрыхтоўка, а ў суботу мы спяваем.

Нядзеля – заўсёды дзень сямейны. Мне вельмі пашэнціла жыць каля крэпасці, і таму мы на роварах, самакатах ідзем ці едзем з сынам на шпацыр вакол крэпасці ці лядовага. І абавязкова ў нас сумесны абед ці вячэра з бацькамі – гэта ўжо амаль традыцыя ў гэты дзень.

Ідэальныя выходныя для мяне – актыўныя, як, напрыклад, субота 20 кастрычніка. Гэта і футбол (абавязкова ходзім заўзець усёй сям'ёй за нашу любімую «Белшыну» на стадыён), а пасля акустычны канцэрт гурту «BN». Наогул, люблю канцэрты, і як толькі выпадае нейкі цікавы для мяне асабіста і на выходны, гатовая ехаць куды заўгодна.