Гастролі тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск)

601
Дата проведения с  по 

25 і 26 сакавіка а 18-й гадзіне на сцэне бабруйскага тэатра – гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск). Ён пакажа тры спектаклі: два для дарослых і адзін для дзяцей.

  • 25 сакавіка а 18.00 – «Гамлет» (16+).

Жанр: трагічная балада пра прынца Дацкага на 2-е дзеі (2 гадзіны 30 хвілін з антрактам).

Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека. Білет: 20-30 руб.

  • 26 сакавіка а 18.00 – «Парашутыст» (16+).

Жанр: містычная трагікамедыя на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці А. Селіна (2 гадзіны 15 хвілін з антрактам). У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць на вечныя пытанні: што такое жыццё? Што такое смерць? Хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?

Білет: 20-30 руб.

  • 26 сакавіка а 12.00 – «Як воўк мамай быў».

Жанр: казка-гульня. Білет: 10-15 руб.