У афіцыйным тлумачэнні да відэа гаворыцца: «Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца у розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых!»
Чыталі радкі з вершу пажарныя на дахах, вайскоўцы з сабакам і дыпламаты з вуліц Лондану, Рыму, Стамбулу ды з пяскоў егіпецкай зямлі.
Канстанцін Міцкевіч, потым народны паэт Беларусі Якуб Колас, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года. Верш «Адлёт журавоў» ён напісаў у 1909 годзе пад псэўданімам Тарас Гушча.