12 августа 70 лет исполнилось Олегу Хлыстову, замечательному человеку, многолетнему диктору Могилевского областного радио. «Я намеренно ушел от категорий, квалификаций, должностей, которые за долгую творческую карьеру сопровождали юбиляра, – пишет Евгений Булова. – По одной простой причине – Хлыстов многие годы оставался (да не обидятся его коллеги) олицетворением могилевского радио. ... К слову, по сей день все городские автобусы и троллейбусы Могилева «разговаривают» со своими пассажирами голосом нашего героя: «Дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…» Пусть у него все всегда будет хорошо!»
Віншаванне Алегу Хлыстову з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння ад сяброў і калег з рэдакцыі сайта Magilev.by:
І сёння да эфіру ён гатовы,
Бо голас і імпэтны, і пявучы.
Такі ўжо лёс у спадара Хлыстова –
Ён чалавек цудоўны і вядучы.
Ён шмат што зведаў ў сваім жыцці,
Ніхто яго не мог застаць знянацку,
Шмат кампазіцый ведаў Фагерці
(Заўважце, гэта ўжо было ў юнацтве).
Хвілінай кожнай хлопец даражыў
(Шмат у сяброў яго пра гэта звестак).
У войску ў Нямеччыне служыў.
(Яго сяржанты там назвалі Бесам).
Жыцця яго галоўны самы змест –
Аблрадыё! – Такі абраў напрамак.
Казалі пра яго і кажуць – best!
А бэст, заўважце – гэта лепшы самы.
Не так усё прыйшло і не «за так»,
Былі і планы розныя, і звычкі.
Але… Семдзесят восьмы. Ёсць філфак,
І голас яго – радыёфанічны!
А гэта, верце, часам шмат што значыць.
Ён – дыктар. І слухач яму ўдзячны!
Не замінаў яму ў працы фон,
За славаю ніколі ён не бегаў.
Каму тут залаты мець мікрафон? –
Вядома ж, толькі спадару Алегу!
Магіляўчане ўсе да аднаго
І сёння ведаюць яго работу,
І «Дзверы зачыняюцца» – яго,
Яго – які прыпынак будзе потым.
… Ён вельмі любіць слухаць шум бяроз,
І мастаком мог быць, ды і аратым…
З Алега й сёння добры Дзед Мароз,
Ну а рыбак увогуле выдатны!
… Каму ў грыбы, каму ў агарод,
Камусьці трэба спасцігаць навуку…
Цудоўны ўзрост, калі 70 год,
Ёсць пенсія і час гуляць з унукам.
Хай радуе Вас кожны дзень зара,
І кветкі каб збіраць па наваколлю.
Жадаем шчасця, плёну і дабра,
І жыць да ста, а калі трэба – й болей!
І сонейка хай жнівеньскае грэе.
Удачы, светлых дзён і – з юбілеем!