«Молімся, каб Дом Божы быў вернуты вернікам». У бабруйскім касцёле свята і думы пра будучыню

2234
Дзяніс НОСАЎ. Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ
У бабруйскім касцёле адзначылі «тытульнае» свята – Дзень Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Заадно «ВБ» даведаўся пра ход перарэгістрацыі бабруйскай парафіі і перадачы ёй будынку касцёла ў бязвыплатнае карыстанне.
Бобруйский костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.
Бобруйский костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.

Каталіцкі касцёл вызнае не толькі беззаганнае зачацце Ісуса Хрыста, але і ягонай маці, Багародзіцы Панны Марыі. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX 8 снежня 1854 года. У адпаведным Апостальскім лісце сказана: «Каталіцкі Касцёл (...) рознымі спосабамі і красамоўнымі дзеяннямі з дня на дзень ніколі не пераставаў тлумачыць, навучаць і абгрунтоўваць вучэнне аб першапачатковай цнатлівасці гэтай велічнай Дзевы, якая з’яўляецца неад’емнаю ад Яе дзівоснай святасці і ўзнёслай годнасці Багародзіцы(...). Гэтае вучэнне прызнавалася з найстаражытнейшых часоў і глыбока ўкаранілася ў розумах вернікаў, а намаганнямі біскупаў Касцёла распаўсюдзілася ва ўсім каталіцкім свеце». З таго часу кожнага 8 снежня ў каталікоў свята. Калі дзень выпадае на нядзелю, тым больш што цяпер Адвэнт, тады адзначаецца вакол гэтай даты. Вось у Бабруйску сёлета адзначылі ў панядзелак 9 снежня.

09.12.2024. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Праздник Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии
09.12.2024. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Праздник Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии

Бабруйскі касцёл ад сваёй пабудовы ў 1906-м годзе названы ў гонар Беззаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, таму гэтае свята для яго асаблівае. Адзначыць яго да ксяндза вікарыя Канстанціна Карака і новага ксяндза пробашча Андрэя Таўрука прыехаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскую яе частку біскуп Аляксандр Яшэўскі. І, вядома ж, на ўрачыстую службу сабраліся шматлікія для панядзелка бабруйчане.

Рэканструкцыя пачатковага выгляду бабруйскага касцёла Беззаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. Праца Зміцера і Ганны Башмакоў
Рэканструкцыя пачатковага выгляду бабруйскага касцёла Беззаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. Праца Зміцера і Ганны Башмакоў

Галоўнае пытанне, якое цікавіла вернікаў і ў гэты святочны дзень – што чуваць з вяртаннем будынку касцёла, які быў забраны ў гады зацятай барацьбы СССР з рэлігіяй, у 1960-я часткова разбураны, у 1990-я зноў адчынены, але дадзены вернікам толькі ў арэнду. Пасля ліквідацыі будаўнічага трэсту будынак застаецца ва ўласнасці горада, аплату парафіі за карыстанне будынкам касцёла не налічалі. У студзені 2023-га выканкам Ленінскага раёну прыняў пастанову, што касцёл мусіць аплочваць арэнду сваіх памяшканняў – гэтак была запушчаная працэдура далейшай перадачы будынку вернікам у бязвыплатнае карыстанне. «Каб перадаць будынак ва ўласнасць касцёлу, трэба, каб перад тым аплочвалася ягоная арэнда», – тлумачыў нам пробашч касцёла ў той час, ксёндз канонік Андрэй Яркавец. Меркавалася, што аплата арэнды будзе ісці палову года – але ўжо прайшло два гады, працэс перадачы будынку ўсё яшчэ цягнецца на ўзроўні значна вышэйшым за гарадзкія ўлады. Гэтак жа не завершана перадача вернікам катэдральнага касцёлу ў Магілёве, але арэнду яны ўжо не плацяць, падпісаная дамова на 5 год бязвыплатнага карыстання.

– Каталікі моляцца за хутчэйшае вяртанне ва ўласнасць касцёла гэтых святынь, што будавалі нашыя продкі, аднаўлялі цяперашнія пакаленні і пра якія будуць дбаць наступныя, – сказаў «ВБ» біскуп Аляксандр Яшэўскі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. – Спадзяемся, што нашыя намаганні па вяртанні святынь атрымаюць добразычлівы водгук і рашэнне аб іх перадачы.

09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Генеральный викарий Минско-Могилёвской архидиацезии епископ Александр Яшевский
09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Генеральный викарий Минско-Могилёвской архидиацезии епископ Александр Яшевский

Таксама цяпер ідзе перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў, у тым ліку каталіцкіх парафій, адпаведна новаму закону аб рэлігійнай дзейнасці. Завяршыцца яна мусіць да вясны 2025 года.

– Для рэгістрацыі парафіі патрэбныя 20 "заснавальнікаў" з прыхаджан, якія будуць ухваленыя ўладамі, – патлумачыў нам ксёндз Андрэй Таўрук. – А гэта не так проста. Напрыклад, пенсіянераў падаваць як заснавальнікаў можа быць вельмі нязручна – калі потым хто з іх пераселіцца ў іншы горад ці ў лепшы свет, трэба будзе зноў збіраць сход, выбіраць новага чалавека на замену і зноў падаваць паперы ў выканкам. Таму лепш знайсці маладых, сярэдняга веку. Шукаем.

09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.  Ксёндз Андрей Таврук
09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Ксёндз Андрей Таврук

– Хочацца папрасіць праз рукі Панны Марыі, каб Бог блаславіў вашага новага пробашча і вашую парафію, – сказаў пад час урачыстай службы біскуп Аляксандр Яшэўскі. – І каб гэты Дом Божы быў вернуты вернікам, каб мы зноў мелі яго ва ўласнасці.

Агулам жа служба, як і належыла, была прысвечаная Панне Марыі і наогул ролі жанчын.

09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Праздник Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии
09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Праздник Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии

– Трэба, каб мы на ўзор Багародзіцы таксама любілі Ісуса, любілі Бога і людзей, нягледзячы на ўсе праблемы і спакусы свету, – сказаў ксёндз Андрэй Таўрук.

– Злы дух вядзе з Богам барацьбу за чалавека, – распавядаў біскуп Яшэўскі. – І калі ён спакусіў Адама і Еву, так што яны сталі саромецца Бога, Адам перавёў віну на жанчыну: «Гэта яна дала мне яблык!». Ці не ўзгадваеце вы падобныя сітуацыі са свайго жыцця, калі хацелася не прызнаваць сваёй віны, а спіхнуць яе на іншага?

09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Генеральный викарий Минско-Могилёвской архидиацезии епископ Александр Яшевский
09.12.2024. Бобруйск, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Генеральный викарий Минско-Могилёвской архидиацезии епископ Александр Яшевский

– Пасля гэткага граху Бог не змог трываць людзей у раі. Але потым знайшоў чыстую дзяўчыну, якая прынясе свету Збаўцу. І заўважце, як паказаная сцэна Звеставання на барэльефе ў вашым касцёле: анёл стаіць на каленях перад Марыяй! «Вітаю, Марыя, поўная ласкі!» І ўвесь свет чакае ейнага адказу.

Мы прызнаем, што Марыя і нашая маці, і імкнемся быць да яе падобнымі.