З Раством Хрыстовым, каталікі! Пасланне з нагоды Божага Нараджэння ад пробашча касцёла ў Бабруйску Андрэя Яркаўца

3316
Фото из архива «ВБ».
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
Бобруйск. Андрей Юрковец, ксендз-декан, пробащ костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Фото из архива «ВБ».
Бобруйск. Андрей Юрковец, ксендз-декан, пробащ костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Фото из архива «ВБ».

Велічны духоўны сэнс Божага Нараджэння актуальны і ў нашы дні. Цуд гэты сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.

Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах. Ад кожнага з нас залежыць, наколькі радасна і шчасліва мы адзначым свята Божага Нараджэння. Таму жадаю усім нам дарыць бліжнім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне! Моцнага здароўя, міра, дабрабыту і невычэрпнай дапамогі Божай у вашай працы на карысць роднай Бацькаўшчыны і ўсіх нашых бліжніх на цэлы год!

Шчаслівых і дабраславенных святаў вам, дарагія вернікі! Хрыстос нараджаецца! Уславім Яго!

Ад усяго сэрца, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-дэкан Андрэй Яркавец

Расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Бабруйску:

  • 24.12 у 21.00 – пастаноўка, падрыхтаванная моладзю з нагоды Нараджэння Пана; прыблізна а 22.00 – Вігілія Нараджэння Пана.
  • 25.12 ў 10.00 і 12.00 – урачыстасць Нараджэння Пана.