Бабруйская бібліятэка №8 імя Еўфрасінні Полацкай адзначыла 50-гадовы юбілей

3135
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ. Фота аўтара
15 лістапада а 15-й гадзіне бабруйская бібліятэка №8, што на рагу Мінскай і Шмідта, пачала святкаваць сваё 50-годдзе.
15.11.2019. Бабруйская гарадзкая бібліятэка №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. Бабруйская гарадзкая бібліятэка №8 імя Ефрасінні Полацкай.

Бібліятэка імя Ефрасінні Полацкай – адна з найстарэйшых у горадзе. Першынства, вядома ж, у «Пушкінкі», а яшчэ старэйшая за 8-ю, па словах дырэктара Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Бабруйска Вольгі Стэльмак, хіба толькі бібліятэка імя Горкага, сёняшняя цэнтральная. Яна з’явілася недзе ў 1940-х гадах, пасля вайны. Вядома, што напачатку была пры Доме настаўніка – але дакумантаў з дакладнай датай заснавання і пераводу ў публічныя бібліятэкі дагэтуль не ўдаецца знайсці. Дакладна вядома, што пасля скасавання Бабруйскай вобласці бібліятэка імя Горкага ўжо была і стала цэнтральнай.

Гэтак жа доўга не была вядома дата заснавання і бібліятэкі №8, толькі словы першай загадчыцы падцвярджалі, што недзе ў 1969 годзе. І толькі два месяцы таму ў гарадскіх архівах знайшлі адпаведную пастанову выканкаму гарадскога савету з дакладнай датай – 15 лістапада 1969 г.

Першыя 10 год – чатыры пераезды

Напачатку Бабруйская гарадская бібліятэка №8 месцілася ў будынку былога клуба мясцовай прамысловасці, перададзенага пад гарадскі Дом культуры. У 1972 годзе бібліятэка перасялілася ў драўляны дом па вул. Мінскай, 90, на рагу з вул. Шмідта. Праз тры гады той стары барак знеслі, і пакуль будавалі новы дом, бібліятэка працавала на вул. Крылова, 5, у звычайнай кватэры. А ў 1979-м пераехала па старым адрасе, Мінская, 90 – але ў новы будынак у выглядзе разгорнутай кнігі, убудаванай ў новы жылы дом. Такой мы яе ведаем і цяпер.

За 50 год у 8-й бібліятэцы змянілася толькі тры загадчыцы – да 1992-га году ёю была Галіна Блажко, да 2015-га – Таццяна Трапязон, а цяпер Наталля Каўгарэня.

15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Загадчыца бібліятэкі Наталля Каўгарэня.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Загадчыца бібліятэкі Наталля Каўгарэня.

– Асаблівы дзякуй хачу сказаць сваёй загадчыцы Таццяне Іванаўне Трапязон, за навуку, – кажа сёняшняя загадчыца Наталля Каўгарэня. – Я ж з'явілася тут у 2004-м годзе зусім маладой супрацоўніцай, толькі прыехаўшы ў Бабруйск. Вельмі прыемна пабачыць сёння на свяце Марыну Лежапёкаву, з якой мы разам працавалі тут 10 год. Дзякуй і Святлане Уладзіміраўне Лапуцька, былому метадысту, а цяпер старшыні ветеранскай арганізацыі ЦБС, за дапамогу. І гэта яна падштурхнула мяне атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць загадчыцай.

Шчыра ўдзячная ўсяму нашаму калектыву, і бібліятэкарам і прыбіральшчыцы, адміністрацыі бібліятэчнай сістэмы, і, вядома ж, чытачам. Так цешыць, што сёння прыйшлі віншаваць і старыя, і маладыя.

15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Калектыў бібліятэкі: Маргарыта Казека, Тамара Курлянчык, Наталля Каўгарэня,
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Калектыў бібліятэкі: Маргарыта Казека, Тамара Курлянчык, Наталля Каўгарэня, Наталля Асіповіч, Ілона Носава.

Не толькі кнігі

9 лістапада 2004 году Бабруйскі гарвыканкам надаў 8-й бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай – за актыўную работу па папулярызацыі духоўна-маральных каштоўнасцяў. Разнастайная культурніцкая праца да сёння застаецца важнай часткай бібліятэчнага графіку. У бібліятэцы працуе клуб «Беларускія традыцыі», які аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць і захоўвае беларускую культуру і традыцыі. У межах клуба праходзяць сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатралізаваныя святы, творчыя майстэрні, Дні роднай мовы. Таксама працуюць лекторый па духоўна-маральнаму выхаванню «Пра душу і не толькі», клуб папулярызацыі здаровага ладу жыцця «Акадэмія выжывання», цэнтр прафарыентацыі, клуб «Почемучка» для самых юных чытачоў.

Бібліятэка часта праводзіць мерапрыемствы на розныя тэмы для дарослых і дзяцей, самымі актыўнымі чытачамі можна назваць вучняў школ №18 і №26 і гімназій №2 і №3.

Самы вялікі прыз – бонсцік

Калектыў бібліятэкі № 8 неаднаразова ўзнагароджваўся на розных конкурсах і спаборніцтвах гарадскога, абласнога і нацыянальнага ўзроўню. У сучаснага калектыва бібліятэкі ўжо ажна дзве вялікія гарадскія прэміі імя Міхася Лынькова, за папулярызацыю беларускай мовы – за 8 год існавання гэтай прэміі гарвыканкаму. У 2015-м прэмію атрымала загадчыца бібліятэкі Наталля Каўгарэня, а ў 2018-м (разам з настаўніцай беларускай мовы гімназіі №1 Людмілай Рудзянковай) – бібліятэкарка Ілона Носава.

15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Бібліятэкарка Ілона Носава, лаўрэатка прэміі імя Міхася Лынькова Бабруйскага
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Бібліятэкарка Ілона Носава, лаўрэатка прэміі імя Міхася Лынькова Бабруйскага гарвыканкаму

– З 2017 году распрацавала і праводжу для малодшых школьнікаў заняткі культурна-асьветніцкага праекту «Кніжкіна гісторыя», – расказвае Ілона Носава. – Расказваю пра гісторыю літар і пісьменства ў розных частках свету, пра першыя кнігі – рукапісныя і друкаваныя, пра Францыска Скарыну, пра сучаснасць выдавецкай справы. Прычым, дзеці не проста слухаюць лекцыі, а выконваюць шмат творчых заданняў – напрыклад, робяць з пластыліну свае ўласныя пячаткі ці складаюць мініятурныя кніжкі. І напрыканцы на сустрэчу да дзяцей прыходзіць дзіцячы пісьменнік.

У мінулым годзе пачаўся другі праект для дзяцей – «Гэта мая краіна». Віртуальна вандроўнічаем па розных кутках Беларусі, расказваю пра прыроду і гісторыю, пра гарады і замкі…

Трохі дзіўна, што ўсяго пяць год жыву ў Бабруйску, а ўжо «адзначылася» – але прыемна, што маю працу ацанілі. А найбольш цешыць, калі бачыш, што дзецям сапраўды падабаюцца заняткі. Вельмі прыемна, калі яны пасля заняткаў дзякуюць, а потым радасна прыходзяць наступным разам і вітаюцца па-беларуску. А аднойчы пасля заняткаў да мяне падыйшоў хлопчык, адкрыў каробку са сваёй калекцыей бонсцікаў і падараваў мне аднаго, нейкую смешную моркаўку. Вось гэтая маленечкая цацка для мяне – самы вялікі прыз.

Слова чытачам

За некалькі дзён да Дня нараджэння бібліятэкі чытачы ўжо запоўнілі святочны альбом сваімі віншаваннямі. Многія прыйшлі і на само свята, чытальная зала была запоўненая цалкам, прывозілі дадатковыя крэслы.

15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.

Па ўласным жаданні і самастойна на свята бібліятэкі прыйшлі нават адны з самых малодшых чытачоў.

– Я сюды часта хажу, бяру кніжкі па школьнай праграме і на лета, – расказвае Косця Балтушкін, вучань 5-га класа 18-й школы. – Так і даведаўся, што ў бібліятэкі День народзінаў, стаў расказваць маме, а яна кажа: «Так схадзі». Я і сам падумаў, што трэба схадзіць на свята.

– Віншую ўсіх у бібліятэцы з днём народзінаў! – старанна па-беларуску кажа іншая пяцікласніца СШ №18 Валерыя Скуратава. – Я сюды хаджу амаль кожны дзень, бяру новыя кніжкі ці школьную праграму сабе і для малодшай сястры. Так і даведалася, што сёння будзе свята, захацела прыйсці. А тут паказалі відэаролікі з маімі аднакласнікамі. Я на тыя мерапрыемствы не хадзіла, бо тады яшчэ вучылася ў іншай школе – было вельмі цікава паглядзець.

.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Вучні СШ№18 Валерыя Скуратава і Косця Балтушкін.
.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Вучні СШ№18 Валерыя Скуратава і Косця Балтушкін.

Пасля завяршэння святочнай праграмы Лера сыйшла і вярнулася з малодшай сястрой за новай кніжкай.

А адзін з самых сталых ва ўсіх сэнсах чытачоў – Уладзімір Леанідавіч Селіванаў.

– Год 20 таму я тут з’явіўся. І зручна было на тралейбусе прыязджаць, і прызвычаіўся, уцягнуўся. Самае галоўнае ў бібліятэцы, вядома ж – калектыў. Я – пенсіянер ужо, мне трэба і пагаварыць, кніжкі абмеркаваць. Тут усё раскажуць, пакажуць, і размову падтрымаюць.

А потым Уладзімір Леанідавіч адкрыў і больш асабістыя падрабязнасці:

– Дзяўчына знаёмая прыйшла сюды працаваць, вось і я за ёй. Цяпер і яна на пенсіі ўжо. Калектыў мяняўся – але заставаўся харошым. Людзі тут – галоўнае.

15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Любімая бібліятэкарка і любімы чытач.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Любімая бібліятэкарка і любімы чытач.

Асноўным днём святкаванні не сканчаюцца. Мерапрыемствы ў гонар юбілею будуць ісці цэлы месяц.

  • 21 лістапада – «Першакласныя чытачы», свята для першакласнікаў, якія знаёмяцца з бібліятэкай.
  • 26 лістапада з 16.00 – сустрэча з жыхарамі дому №90 па Мінскай, з якімі ўжо 40 гадоў суседзі, і многія з якіх у бібліятэцы чытачы.
  • 6 снежня (14.00) – сустрэча «Пра душу і не толькі», прысвечаная Ефрасінні Полацкай.
  • 13 снежня а 16-й гадзіне – літаратурна-музычная гасцёўня ў межах клубу «Беларускія традыцыі» з удзелам Народнага хору «Бабруйскія зоры».
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Марына Лежапёкава і Наталля Каўгарэня.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Марына Лежапёкава і Наталля Каўгарэня.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Дырэктар і старшыня прафкаму ЦБС Бабруйска Вольга Стэльмак і Вольга Залеская.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Дырэктар і старшыня прафкаму ЦБС Бабруйска Вольга Стэльмак і Вольга Залеская.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Старшыня ветэранскай арганізацыі ЦБС Бабруйска Святлана Лапуцька.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Старшыня ветэранскай арганізацыі ЦБС Бабруйска Святлана Лапуцька.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай.
15.11.2019. 50-гадовы юбілей Бабруйскай гарадзкой бібліятэкі №8 імя Ефрасінні Полацкай. Ветэран бібліятэчнай справы Лідзія Ясюнас і чытач Уладзімір Селіванаў.