Музычная відэазамалёўка з бабруйскага фантану

2084
Дзяніс НОСАЎ
У чэрвені ў Бабруйску праходзяць музычныя вечары ля фантану на галоўнай плошчы гораду.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.

Некалькі вечароў запар пасля шостай гадзіны ля галоўнага гарадзкога фантану гучыць музыка. Не запісы з калонак на слупах, а жывая. За культурную праграму для бабруйчан і магчымых гасцей гораду адказныя дзве бабруйскія школы мастацтваў – №1 імя Цікоцкага і №2 імя Алоўнікава. Выступаюць яны па чарзе – пачынала 16 чэрвеня Першая музычная школа, у пятніцу 17-га выступілі выканаўцы з Другой. І вучні – самастойна і з дапамогай настаўнікаў, – і ансамбль выкладчыкаў «Рэтра».

У суботу і нядзелю музычныя вечары ля фантану працягнуцца. Па плане канцэрты будуць да 22 чэрвеня.

17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.