«Отношение к жизни оптимистическое»
Галина Савенкова:
– Главная наша радость – родилась долгожданная внучка! В последние минуты Дня космонавтики успела. У нас сын и дочка, в Бобруйске живут, у дочки уже большие дети, и вот теперь у сына есть – радуемся с дедом и всей семьёй.
Огород пока пустой – сплошной дождь, не хочется ничего высаживать. И перцы холода боятся - поэтому пока на подоконнике с огурками сидят. Весь огород дома на подоконнике – в июне уже будет на землю переезжать.
В общем хорошо живем, отношение к жизни оптимистическое. Пенсии, конечно, хотелось бы побольше, цены ж растут. Но хватает. Только б все мирно жили.
«Такие дожди, что может и затопить»
Анатолий Шапрынский, ул. Рокоссовского:
– Мне недавно исполнилось 80 лет, с женой 55 лет вместе. Она коренная бобруйчанка, а я гость залетный, с Дальнего востока. Свадьба у нас была в Комсомольске-на-Амуре, я там работал на судостроительном, а она приехала к родне, так и познакомились. Но сын не переносил тот климат, и в 73-м переехали в Бобруйск, к жене на родину. Я тут на шинном отработал, она в медицине, вырастили двух сыновей, двух внуков и внучку.
Сейчас особо хорошего нету, живем, змагаемся. Два пенсионера – то болеем, то другое, то третье. Стараемся на даче чего поделать. Но такие дожди, что несколько дней мы там не были, а место низкое – может и затопить.
«Я ягадка апяць»
Юлія Багдановіч, вул. Чарняхоўскага:
– Дзесяць дзён як я ягадка апяць!) Адзначала свой дзень народзінаў у дарозе, ездзіла з экскурсіей у Гародню. Але ж найкаштоўнейшы падарунак – абдымкі з сям'ёй і сябрамі. Таму пасля вандроўкі зладзіла сустрэчу з тымі, без каго ўжо не ўяўляю свайго жыцця. І мы рабілі тое, што робіць нас шчаслівымі – абдымаліся і танчылі!
А яшчэ ў сяброўкі хутка юбілей. Мы знаёмыя толькі год, а такое адчуванне, нібы ўсё жыццё разам! Адзначаць будзем у народных строях, і танчыць абавязкова! Рыхтую юбіляршы арыгінальны падарунак. Па сакрэце скажу, што там будзе столькі здымкаў, колькі ёй гадоў, і да кожнага – адпаведная цытата класіка, во як!
А так дождж ідзе, сын расце, люблю абодвух)). Вырас ужо огого! Рыхтуецца цяпер да іспытаў за 9 клас – нэрвуемся разам, адмыслова ўзяла адпачынак на гэты час. І каб не толькі за падручнікамі сядзець, разам ходзім на рэпэтыцыі танцаў у ансамбль «Сябрына». Там развучваем розныя гістарычныя танцы, а ў адсутнасць кіраўніка Косці Мельніка заняткі я вяду. А сын неяк быў прынес нам калонку – ды так і застаўся, іншыя ўдзельнікі яго заахвоцілі.
Дарэчы, напярэдадні маіх народзінаў была Ноч музэяў, наш краязнаўчы таксама браў удзел у гэтай міжнароднай акцыі – і мне пашчасціла ладзіць у музэі майстэр-клас па танцам! Ужо другі год запар, а гэтак жа радасна ды цікава. Аб'яднаць людзей у агульнае танцуючае кола – гэта ж дзяліцца станоўчымі эмоцыямі ды раздаваць пазітыўны вай-фай!