З надыходзячым Уваскрэсеннем Божым, каталікі Бабруйска!

1745
Ксёндз Андрэй Яркавец
«Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён уваскрос!»  Ян 24,5
Настоятель Бобруйского костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии ксёндз Андрей Ярковец.
Настоятель Бобруйского костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии ксёндз Андрей Ярковец.

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу краіну.

Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашы сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні. 

Даверым жа нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца, Уваскросламу Пану. Добрых святаў Пасхі, няхай яны стануць для вас сапраўднаю сустрэчаю з Уваскрослым Хрыстом! Будзьма ж людзьмі велікоднай радасці!

Ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

Расклад святочных набажэнстваў Трыдыума Пасхальнага

18 красавіка, Вялікі чацвер:

  • 19.00 – Імша Вячэры Пана.

19 красавіка, Вялікая пятніца:

  • 19.00 – Літургія Мукі Пана.

20 красавіка, Вялікая субота:

  • Асвячэнне Вялікодных страваў: 10.00, 12.00, 14.00, 17.00.
  • 21.00 – Літургія Вігіліі Пасхальнай

21 красавіка, Вялікодная нядзеля:

  • 7.00, 17.00 – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

22 красавіка, Вялікодны панядзелак:

  • 9.00, 18.00 – Святая Імша.