Бобруйск празднует 636-летие города. Автор стихов в нашем фоторепортаже – бобруйчанин Виктор Малиновский.
Эх, Бабруйск!..
Не рубцуецца памяць дзіцячая,
Толькі болей з гадамі выразнее,
І ўспамінамі, самымі ўдзячнымі,
Працінае мяне ўразьліва.
Эх, куточкі ўсе, роднага горада,
Што бацькамі і лёсам дадзены,
Наталяеце вы мяне годнасцю,
Асвятляеце веліччу прадзедаў.
Камяніцы – старыя, пакутныя,
Ацалелыя і зруйнаваныя...
Брукаванкі, ў асфальт закутыя –
Колісь коленцамі «цалаваныя»...
З чыстай памяці хлапчуковай
Паўстае тое ўсё, што страчана.
Эх, Бабруйск, старажытны і новы,
Прыцягненне маё і спадчына.
Прысвячэнне Бабруйску
Цябе нарадзілі стагоддзі
Між рэчак, палёў і лясоў,
Дзе ставілі прашчуры хаты
Ля хатак увішных баброў.
Варожыя войны і раны
Уведаў, Бабруйск, ты не раз,
Але над Бярэзінай – паннай
Бляск славы тваёй не пагас!
Ты помніш імёны герояў,
Ты продкаў шануеш сваіх,
І працай стваральнай мацуюць
Цябе для нашчадкаў тваіх!
Бабруйск, дарагі майму сэрцу –
Прыгожы ўдзень і начамі!
А лепшыя людзі ў свеце –
Мае землякі – бабруйчане!
Ў сям’і гарадоў Беларусі –
Квітней і заранкам свяці.
Бабруйск, я табой ганаруся,
З табой я іду па жыцці!