Песняру Леаніду Барткевічу – 70

3004
«Вечерний Бобруйск»
Саліст легендарных «Песняроў» Леанід Барткевіч святкуе юбілей.

У дзяцінстве Леанід Барткевіч быў салістам хору Мінскага палацу Піянераў. У 1970-м Мулявін запрасіў яго ў «Песняры». Менавіта ў выкананні Барткевіча сталі знакамітымі многія галоўныя хіты культавага беларусскага гурта: «Алеся», «Молодость моя – Белоруссия», «Александрына».

Па першай адукацыі Барткевіч архітэктар. Паводле яго дыпломнага праекту спраектаваны сталічны кінатэатр «Кастрычнік».

У 1977-м Леанид ажаніўся са славутай гімнасткай Вольгай Корбут (гэта ягоны другі шлюб). У 1980-м паступіў на рэжысёрскае аддзяленне інстытуту тэатральнага мастацтва ГИТИС і з-за немагчымасці сумяшчаць вучобу і гастролі выйшаў з «Песняроў». Некаторы час быў салістам «Укрканцэрту» і вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачання СССР.

Леанід Баркевіч з амерыканска-беларускім спеваком Данчыкам
Леанід Баркевіч з амерыканска-беларускім спеваком Данчыкам

У 1991-м з сям'ёй эміграваў у ЗША. У 2000-м, пасля раводу, вярнуўся ў Беларусь і ў «Песняры». Пасля смерці Мулявіна і расколу ансамбля разам з Кашапаравым і Молчанам заснаваў «Ансамбль Песняры» у Расіі.