З Раством Хрыстовым, каталікі! Віншаванне з нагоды Божага Нараджэння ад пробашча касцёла ў Бабруйску Андрэя Яркаўца

2579
Фота з архiву «ВБ»
Улюбёныя браты і сёстры! Усё хутчэй і хутчэй набліжаюцца святочныя дні, на вуліцах і ў дамах з’яўляюцца ўпрыгожаныя елкі, навагоднія агеньчыкі, усмешкі і калядны настрой. Набліжаецца Божае Нараджэнне.
Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец.
Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец.

Што трэба зрабіць у гэтыя некалькі дзён, якія аддзяляюць нас ад вялікага Свята? Трываць у паставе чування і чакання, каб не праспаць і быць гатовымі выйсці насустрач надыходзячаму Збаўцы!

Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара. Але так ці інакш, нават калі мы гэтага сабе не ўсведамляем, на працягу ўсяго свайго жыцця мы чакаем і рыхтуемся да асабістай сустрэчы з Богам, пасля нашай зямной вандроўкі. Кожны дзень і кожная хвіліна набліжае нас да гэтай самай важнай сустрэчы, гадзіна якой застаецца для нас невядомай. Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у сэрцы кожнага вялікую любоў і прагненне пошуку Бога, ахвоту яднання з Ім.

Задумайцеся – сапраўды, з якім трапятаннем сэрца чакаем мы з вамі Нараджэнне Хрыста! Езус заклікае нас: будзьце пільныя, не замыкайце сваіх сэрцаў, узірайцеся ў неба, каб не праспаць зоркі, якая прывядзе вас на самую важную сустрэчу!

Давайце будзем памятаць, што нават пасля самага вялiкага суму прыходзiць радасць. І штоб ні здаралася – ці ў цэлым свеце, ці ў асабістым жыцці – усе сцежкі могуць весці да пазнання таямніцы Бога, да досведу Ягонай Любові, якая напаўняе сусвет у маленькім Дзіцятку.

Няхай у вашых сэрцах запануе Божы спакой, узаемная згода i паразуменне, а наша Бацькаўшчына стане краiнай сапраўднага праслаўлення Бога праз захоўванне Яго закону. Хай свет Нованароджанага Езуса асвятляе наша жыццё і зменьвае яго да лепшага!

Жадаю нам ўсім плённых пошукаў сапраўднай радасці, шчырай зычлівасці і спаўнення добрых мараў!

Ад усяго сэрца, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец.

Расклад святочных імшаў на Божае Нараджэнне

Бабруйск  

24 снежня, субота, 21.15 – Театральнае прадстаўленне на тэму Нараджэння Дзіцяткі Езуса.

Адразу пасля прадстаўлення (прыкладна ў 22.00) – Святая імша пастэрка.

25 снежня, нядзеля, 10.00, 17.30 – урачыстацсь Нараджэння Пана.

26 снежня, панядзелак, 9.00, 18.00 – другі дзень урачыстасці Нараджэння Пана.

Клічаў

24 снежня, субота, 11.00 – вігілія Нараджэння Пана.