27 красавiка ў цэнтры пасёлка Глуша намаганнямі піянераў мясцовай школы і педагогаў Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна, пры ўдзеле Глушанскага сельвыканкама, высаджана алея з елачак і рабіны, вылучаных Бабруйскім лясгасам, паведямляе раённая газета Трыбна працы.
Мерапрыемства прымеркавана да 100-гадовага юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Хочацца спадзявацца, што хлопчыкі і дзяўчынкі будуць даглядаць дрэўцы, праз гэта – вучыцца беражлівым адносінам да роднай зямлі, сваёй малой радзімы, да нашай цудоўнай Беларусі.