«Спакой вам!» Велікоднае пасланне каталікам Бабруйска. Расклад святочных набажэнстваў

531
Фота з архіву «ВБ»
З Велікодным пасланнем да вернікаў звяртаецца ксёндз Андрэй Таўрук, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя бабруйчане і ўсе людзі добрай волі!

Ксёндз Андрэй Таўрук.
Ксёндз Андрэй Таўрук.

Святкуючы Праўду нашай веры, што Хрыстос Уваскрос, і Ён з намі, мы ўзгадваем Яго слаўную Перамогу над смерцю!

Няхай Велікоднае пасланне: «Спакой вам!» нягледзячы на розныя жыццёвыя выпрабаванні і напружанасць нашага часу будзе крыніцай Веры і ўмацоўвае Надзею.

Няхай святочнае перажыванне радасці Хрыстовага Ўваскрасення дадае сілаў у штодзённых жыццёвых клопатах пра заўтрашні дзень і прынясе плён у рэалізацыі Божага плану праз наша асабістае Евангельскае сведчанне!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос! Аллелюя!

Расклад святочных набажэнстваў і асвячэння страў у касцёле:

  • Вялікі чацвер, 17 красавіка – Святая Імша вячэры Пана ў 19.00.
  • Вялікая пятніца, 18 красавіка – набажэнства Мукі Пана і адарацыя Святога Крыжа ў 19.00.
  • Вялікая субота, 19 красавіка: благаслаўленне страваў на велікодны стол – 10.00, 12.00; Пасхальная вігілія ў 20.00, пасля – благаслаўленне страваў на велікодны стол.
  • Вялікдзень, 20 красавіка – Рэзурэкцыя ў 7.00.
Каталікі Бабруйска напярэдадні Вялікдня ідуць хросным ходам вакол касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Каталікі Бабруйска напярэдадні Вялікдня ідуць хросным ходам вакол касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.