У таварыстве глухіх танчылі і спявалі

2966
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ. Фота Дзяніса СУДНІКА.
1 снежня бабруйскае прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх правяло гарадскі творчы конкурс «Беларусачка-2018». У праграме былі беларуская кухня і нават спевы.

Конкурс, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў, прайшоў у Доме культуры ўнітарнага прадпрыемства «Універсал Бабруйск». Удзельніц ацэньвалі па сцэнічнай культуры, мастацкім узроўні рэпертуару, выразнасці жэстаў і веданні беларускай мовы і культуры.

У праграме было 5 частак: распавесці пра сябе і сваю малую радзіму, разгадаць беларускамоўныя загадкі, прэзэнтаваць нейкую рэч (найчасцей – са старажытнага быту) і прапанаваць некалькі варыянтаў яе ўжывання, прыгатаваць беларускую страву. Таксама быў сцэнічны конкурс – танец, верш ці песня.

Некаторыя людзі з праблемамі слыху могуць даволі нядрэнна размаўляць і голасам, таму расказвалі пра сябе і чыталі вершы не толькі мовай жэстаў. Каму цяжка голасам, тыя і спявалі на мове жэстаў. Але абавязкова – беларускай мовай. І ў некаторых канкурсантак матчына мова была вельмі сакавітай.

Сярод удзельніц былі і маладыя дзяўчыны, і сталыя кабеты, і бабулькі. Сабралася поўная зала гледачоў і груп падтрымкі. Сярод унікальных рэчаў, пра якія трэба было цікава расказаць, былі і саматканыя посцілкі, і дэталі народнага адзення, і пер'е, і ўпрыгожванні, і нават школьны сшытак.

Пераможцамі конкурсы былі названыя Ірына Пахвалёная, Рыта Казакова і Наталля Зінкова.

Прызэркі конкурсу (злева направа): Рыта Казакова - 2 месца, Ірына Пахвалёная - 1 месца, Наталля Зінкова - 3 месца
Прызэркі конкурсу (злева направа): Рыта Казакова - 2 месца, Ірына Пахвалёная - 1 месца, Наталля Зінкова - 3 месца