У бабруйскі касцёл прызначаны новы ксёндз пробашч

251
3 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прызначыў новага пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Аб гэтым паведаміў catholic.by.

Новым пробашчам бабруйскага касцёла стаў ксёндз Андрэй Таўрук, які раней нёс душпастырскае служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі.

Андрэй Таўрук, новы пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Фота: сацсеткі
Андрэй Таўрук, новы пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Фота: сацсеткі

Адпаведны дэкрэт аб прызначэнні на падставе кан. 523 Кодэкса кананічнага права, падпісаны арцыбіскупам Станеўскім і Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім, быў апублікаваны ў дзень прызначэння на сайце архідыяцэзіі Catholicminsk.by.

Нагадаем, з 3 жніўня 2014 года парафіяй кіраваў ксёндз канонік Андрэй Яркавец.

Пачытаць пра касцёл: «За мурамі грэху ёсць святыня!» Рэдкія кадры бабруйскага касцёла і некалькі фактаў з яго гісторыі