Легенда беларускай культуры – народны хор імя Цітовіча выступіць у Бабруйску

895
Канцэрт адбудзецца на сцэне Палаца мастацтваў горада 23 сакавіка а 18-й гадзіне.
Народны хор Цітовіча – сапраўдная легенда беларускай культуры.
Народны хор Цітовіча – сапраўдная легенда беларускай культуры.

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча запрашае на одну са сваіх самых яскравых канцэртных праграм. Гледачы ўбачаць сапраўдную феерыю яркіх фарбаў, абяцаюць арганізатары.

У праграме «Паклон табе, бацькоўскі край» сабрана суквецце разнастайных народных касцюмаў, дзівосных галасоў і запальных танцаў.

Сёлета калектыву споўнілася 72 гады. І з нагоды такой вялікай даты ў праграму ўвайшлі найлепшыя нумары з багатага рэпертуару, які налічвае больш за несколькі соцен твораў.

Прагучаць самыя розныя кампазіцыі – лірычныя і каляндарна-абрадавыя, у сучаснай аранжароўцы і аўтэнтычныя. На сцэне адначасова будзе знаходзіцца нескалькі дзясяткаў артыстаў: не толькі харавая група, але таксама танцоры і аркестр. У іх выкананні перад вачыма гледачоў пройдуць народныя няспешныя карагоды і жартаўлівыя танцы, мілагучныя вакальныя кампазіцыі зменяцца вясёлымі прыпеўкамі, не абыйдзецца і без нумароў, якія ад першай да апошняй ноты напоўненыя любоўю да роднага краю.

Народны хор Цітовіча – сапраўдная легенда беларускай культуры, скарбніца народных абрадаў, песень і танцаў, сховішчніца нашай ДНК.

Прыходзьце на канцэрт у Палац мастацтваў 23 сакавіка а 18-й гадзіне.

Квіткі: 10-20 руб. Каса: 72-60-95.

Даведкi па тэл. 73-75-76.