16 лютага ў жаночым фінале спаборніцтваў па вольнай барацьбе ў катэгорыі да 53 кг бабруйчанка Ванэса Каладзінская дужалася са швэдкай Эмай Мальмгрэн. І ўпэўнена перамагла 10:2. Гэта ейная трэцяе еўрапейскае золата. На шляху да тытулу яна паступова перамагла спартсменак з Паўночнай Македоніі, Расіі (нейтральную), Грэцыі ды Швецыі.
Таксама золата ўзяла Ірына Курачкіна – у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 57кг. У Веранікі Ивановай (да 62кг) бронза. Днём раней ў грэка-рымскай барацьбе тры бронзы ўзялі Алеся Гетманава, Кірыл Маскевіч і Абубакар Хаслаханаў.
Ванэса Каладзінская цяпер тронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў, двойчы чэмпіёнка сьвету і тройчы чэмпіёнка Еўропы. Таксама яна – адна з пакуль пяці беларускіх спарстмэнаў, які атрымалі допуск на Алімпійскія гульні 2024 ў Парыжы (у нейтральным статусе).
В 2012 году Ванесса Колодинская была гостем нашей редакции. Читайте материал с ней: «Планирую принять участие в следующей Олимпиаде, а потом «завязать» со спортом».