«За 65 год пасварыліся разоў восем». Пад Бабруйскам традыцыйна справілі «жалезнае вяселле» мясцовых мастакоў

3986
Дзяніс НОСАЎ, вiдэа аўтара. Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ
14 студзеня ў славутых Пятровічах пад Бабруйскам адпаведна старым традыцыям згулялі вяселле – у гонар 65 год сумеснага жыцця Марыi Цiмафееўны i Анатоля Васiльевiча Роскачаў.
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскачаў.

Суседскі трыюмвірат бабруйскіх вёсак Пятровічі-Мартынаўка-Мачулкі – часты госць матэрыялаў «ВБ» – добра вядомы не толькі ў нашым раёне. Бо тамтэйшыя жыхары беражліва захоўваюць народныя традыцыі і адпаведна ім адзначаюць святы.

Учора, 13 студзеня, там зноў правялі традыцыйныя Калядкі, пра якія мы не аднойчы расказвалі і паказвалі. А сёння, 14-га, у Пятровічах зноў вялікае свята – «жалезнае вяселле» ў мясцовых мастакоў і знаўцаў тых самых традыцый – сям'і Роскач. 65 год сумеснага жыцця – гэта ж і ў прамым сэнсе шчэ пражыць трэба!

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён. «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

Сябры юбіляраў і актывісты з Пятровіцкага Дому народнай творчасці зладзілі героям паўтор вяселля 1959-га і нашмат ранейшых гадоў – з рушнікамі, кажухамі ды жалезнымі замкамі. Толькі што везлі «маладых» на гулянку ўжо не на конях, а на аўтамабіле.

– Як жаніліся, тэхнікі на тры вёскі зусім не было, везлі нас на кані, – расказвае Марыя Цімафееўна Роскач. – 13-га студзеня гулялі ў Мартынаўцы, у хаце маёй маці, 14-га паехалі гуляць да свякрухі ў Мачулкі.

То бок, цяпер Роскачы сваё вяселле адгулялі ўва ўсіх трох вёсках. Але вернемся да пачатку іх гісторыі.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

Марыя Цімафееўна родам з Мартынаўкі, Анатоль Васільевіч – з Мачулак. Пазнаёміліся, калі Марыйка (тады шчэ Галаварова) толькі скончыла 7-мы клас – на танцах у ейнай Мартынаўцы.

– У Пятровічах і тады быў клуб, толькі стары, у іншым будынку, – распавядае Анатоль Роскач. – Але часта ладзілі вечарыны проста ў хатах. З кімсьці дамаўляліся, бралі баяніста ды ішлі на хату. Выбіралі, вядома ж, большыя хаты, бо моладзі тады на вёсках валам было.

– І дзяліліся па гадах, – дадае Марыя Цімафееўна. – Большанькія – у адной хаце, меншыя – у другой. Два гарманіста было.

– Спадабаліся адно аднаму адразу, – цёпла пасміхаюцца «маладыя». – То танчылі разам, то ўжо сустракаліся паціхоньку. Яна ідзе гуляць да дзяўчат у нейкую хату, я знаю, ды іду туды. Так можна было, не чысты «дзявічнік». Дзеўкі гуляюць, а мы разгавор вядзем свой.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

Так яны й пакахалі друг дружку, і праз два гады ад знаёмства ажаніліся, перад сыходам Анатоля ў войска. Яму было 19, ёй – 18. Адгулялі два дні – у хаце нявесты, потым у хаце жаніха, дзе Марыя і засталася жыць, пакуль Анатоль служыў пасярод Паўночнага Ледавітага акіяну, на Новай Зямлі.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

– За «дзікасць і аддаленасць» нам плацілі двайны каэфіцыент, – кажа «жаніх». – І я адкладваў на кніжку ды часам дасылаў грошы сваім.

– Мой бацька са свёкрам на гэтыя грошы куплялі матэрыялы ды будавалі нам хату ў Мартынаўцы. І калі праз тры з паловай гады Толя прыйшоў з войска, я ўжо жыла ў нашай новай хаце. Дзе мы і цяпер жывем.

Каляда ў хаце Анатоля і Марыі Роскач. Фота з архіву «ВБ»

А да таго Анатоль выбіў водпуск «па сямейных абставінах», а то не пускалі, і ўлетку прыехаў у Мачулкі. Яны селі з Марыйкай на веласіпеды і паехалі ў Гарбацэвічы. У сельсавет. І толькі тады, праз паўтары гады пасля вяселля, распісаліся.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

Мастаком Анатоль стаў, можна сказаць, у войску.

– Там трэба было выпускаць насценныя газеты. І нас чатыры месяцы вучылі, як пісаць заметкі, як рэдагаваць, як рабіць мастацкія ілюстрацыі. Ад таго ў мяне і пайшло. Потым сам тэорыю вучыў, стаў і хату распісваць, і шмат карцін напісаў.

– Я адразу палюбіла гэта, як ён малюе. Нават дапамагала яму.

– Я з ёй саветуюсь, да! Мы разам падлогі размалёўвалі і сабе, і людзям, і ў Брожы, і ў Бабруйску.

Анатоль Роскач са сваёй карцінай і жонкай Марыяй. Фота з архіву «ВБ»

Нажылі Анатоль з Марыяй не толькі карціны, але і двух сыноў, дачку, 8 унукаў і 8 праўнукаў. І ўжо аднаго прапраўнука. Так што, «жалезнае вяселле» у новым Пятровіцкім клубе-музеі было шумным і вясёлым, з багатым сталом на ўсю хату.

– Моладзь харошая ў нас, хоць многія кажуць іначай, – лічыць Анатоль Васільевіч не толькі пра сваіх. – Хачу толькі пажадаць ім больш паважаць старэйшых і не захапляцца алкаголем.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

А як жа яны пражылі разам столькі год?

– Усякае было, трэба быць мудрай жанчынай, – пасміхаецца Марыя Цімафееўна. – Трэба ўмець дараваць.

– Мы заўсёды глядзелі, каб берагчы нашую дружбу і любоў, – кажа Анатоль Васільевіч. – І я ўжо 55 год, як не пью, і ніколі не курыў – яшчэ менш праблем.

Але ж 65 гадоў! Цікава, колькі разоў за гэты час яны надакучвалі адно аднаму?

– Бывала, вядома ж, – прызнаецца Анатоль Роскач, – сямейныя сваркі розныя. Ня тое купіў, не так зрабіла, позна з працы прыйшоў – бытавуха розная. Так за 65 год мы пасварыліся... разоў восем. А па-сур'ёзнаму – ні разу не было.

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

– Ці бярэце вы зноў, праз 65 год, друг дружку ў жонкі ды муж'я? – спыталі іх на цырымоніі.

– Канешне, бяру!

– Нікуды не адпушчу!

14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён  . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач
14.01.2024. Дом народнай творчасцi, Пятровiчы, Бабруйскi раён . «Жалезнае» вяселле (65 гадоў у шлюбе) Марыi Цiмафееўны i Анатолiя Васiльевiча Роскач

Да сустрэчы на Каронным вяселлі!