З надыходзячым святам Божага Нараджэння! Віншаванне каталікам Бабруйска. Расклад святочных імшаў

1197
Фото: Александр ЧУГУЕВ
З любоўю і шчырымі выншаваннямі да бабруйчан звяртаецца пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец:

– Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

24.12.2023. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец.
24.12.2023. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец.

Увесь апошні каляндарны месяц года быў напоўнены чаканнем той радасці, якую прыносіць з сабой Нованароджаны Езус. Але акрамя чакання і малітвы, напрыканцы кожнага года мы азіраемся назад ды разважаем над тым, што прынёс нам мінулы год, чым запамятаецца, якія радасці былі ў ім, якія няўдачы. Для верніка заўсёды актуальным застаецца ўменне бачыць дзеянне Божае ў ягоным жыцці. Ды яшчэ важна аналізаваць, ці ўмеў ты сам супрацоўнічаць з Божай ласкай, чыю прагнуў выконваць волю: сваю альбо Божую?

Як жа важна нам навучыцца не проста пражываць адведзеныя Панам Богам дні, а усё больш і больш пазнаваць Яго, разумець, не стамляцца здзіўляцца Яго Провіду. Гэта напаўняе нашае жыццё сэнсам, шчасцем называцца дзецьмі Божымі.

Давайце даруем адзін аднаму крыўды, давайце паглядзім у вышыню Неба, пакінем сэрца для кахання адкрытым, дачакаемся Віфлеемскай зоркі. Давайце сустрэнем Божае Нараджэнне ва ўрачыстай і добрай цішыні, ўслухаемся ў кожнае слова, з якім Бог-Дзіцятка прыходзіць да нас. З даверам падзякуем у гэтыя дні нашаму Нябеснаму Айцу за чарговы год, які мы пражылі з Яго ласкі і дабрыні. Падзякуем за ўсё, што Ён нам паслаў і яшчэ пашле.

24.12.2023. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Рождество в костеле.
24.12.2023. Костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Рождество в костеле.

Расклад святочных імшаў на Божае Нараджэнне ў Бабруйску:

24.12, нядзеля

25.12, панядзелак

  • 10.00, 17.30 – Урачыстасць Нараджэння Пана.

31.12, нядзеля Святой Сям’і

  • 9.00, 11.00 – Св. Імша, малітва за сем’і.
  • 17.30 – апасля Св. Імшы – набажэнства-развітанне з адыходзячым годам.

1.01.2024, панядзелак

  • 11.00, 17.30 – Урачыстасць Святой Багародзіцы. Сусветны Дзень малітвы аб супакою у свеце.