– Улюбёныя браты і сёстры!
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Вялікдзень – гэта свята Хрыстовага Уваскрэсення і магчымасць для кожнага чалавека праз пакуты і выпрабаванні Збаўцы духоўна ачысціцца і атрымаць вечнае жыццё душы. Ён уваскрос, і кожнага з нас запрашае да жыцця. Жыцця ў праўдзе, у сапраўднай хрысціянскай мудрасці і мужнасці.
Будзьце рашучымі і адважнымі ў здзяйсненні добрых учынкаў! Няхай Ягоная перамога над смерцю і грахом падорыць нам супакой і надзею.
Ад шчырага сэрца віншую вас з Вялікднём! Жадаю ўсім нам быць працалюбівымі будаўнікамі Валадарства Божага, пяшчотна любіць адно аднаго, няспынна прабачаць, нястомна быць удзячнымі і ўважлівымі да патрэбаў блізкіх. Няхай моц Уваскрослага Хрыста падтрымае кожнага чалавека!
А яшчэ жадаю, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваімі ўсмешкамі, сардэчным святлом і радаснай навіной: Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!