Расклад святочных імшаў на Вялікдзень у бабруйскім касцёле

1384
9 красавіка каталікі ўсяго свету святкуюць светлы Вялікдзень Хрыстовы. Прапануем расклад святочных набажэнстваў у касцёле Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Расклад святочных імшаў на Ўваскрасэнне Пана ў бабруйскім касцёле:

  • Вялікі чацвер, 6 красавіка – Імша Вячэры Панскай, 19.00.
  • Вялікая пятніца, 7 красавіка – Літургія Мукі Пана, 19.00.
  • Вялікая субота, 8 красавіка – Пасхальная Вігілія, 21.00.
  • Вялікодная нядзеля, 9 красавіка – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана, 8.00, 17.30.

Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца:

  • у суботу, 8 красавіка – на 10.00, 12.00 і пасля св. Імшы на 21.00,
  • у нядзелю, 9 красавіка пасля св. Імшы на 8.00.

У Клічаве Святая Імша адбудзецца ў Вялікую суботу, 8 красавіка, у 16.00.