Бабруйскі 300-гадовы дуб пад пагрозай. Можна ўратаваць?

2419
Дзяніс НОСАЎ па матэрыялах «Звязда» і «13:87». Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ
З бабруйскага Дубу-волату могуць зняць статус помніка прыроды. Што тады будзе? Мы даведаліся. А спецыяліст патлумачыў, як дрэва захаваць.
09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Бабруйскі дуб-волат, што захаваўся ў цэнтры гораду на цяперашняй вуліцы Гогаля непадалёк ад скрыжавання з Чангарскай, расце тут з часоў Рэчы Паспалітай, яму больш за 300 год. З 2003-га ён мае сатус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння. Але ў ліпені гэтага года вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах правялі комплекснае абследаванне ўнікальных прыродных аб’ектаў Магілёўскай вобласці – як піша «Звязда», вынікі для бабруйскага волата сумныя.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
Батанічныя помнікі прыроды – гэта ўнікальныя расліны і насаджэнні. У краіне іх налічваецца 355.

Эксперты апісалі праблемны стан помніка прыроды і рэкамендавалі разгледзець пытанне зняцця з Дуба-волата статусу помніка прыроды. Святлана Цярэшчанка, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах расказала:

– Пашкоджанні Дуба-волата ў Бабруйску звязаныя з натуральным разбурэннем. Дрэва страціла галіну першага парадку з часткай ствала. У месцы разгалінавання шкілетных галін з’явіліся дуплы, а трутавыя грыбы на ствале дрэва сведчаць аб наяўнасці ствалавой гнілі. Галіны ў асобна стаячага дрэва знаходзяцца прыкладна ў адным радыусе ад ствала па ўсіх напрамках. Калі ламаюцца шкілетныя галіны, дрэвы губляюць устойлівасць. У Дуба-волата ў Бабруйску зламаная адна з буйных шкілетных галін, другая мае нахіл каля 30 градусаў. Моцны вецер можа яе зламаць.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Толькі за апошнія пару год у Бабруйску прайшло некалькі "ураганаў мясцовага значэння", штармавых вятроў з мноствам паваленых дрэваў – дуб-волат выстаяў. Але экперты НАН рэкамэндуюць моцна з гэтага не цешыцца.

– Каранёвая сістэма дуба ў Бабруйску схільная да антрапагеннага прэса (тобок пакутуе ад дзейнасці чалавека), – тлумачыць Святлана Цярэшчанка. – У ёй адбываюцца парушэнні працэсаў цыркуляцыі вады і паветра, дрэва не атрымлівае дастатковай колькасці пажыўных рэчываў. Акрамя таго, на дуб аказваюць уздзеянне выкіды ад аўтамабільнага транспарту і прамысловых прадпрыемстваў.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

За станам Дуба-волата назірае «ДЭП Бабруйска». Супрацоўнікі выдаляюць сухія галіны, дэзынфікуюць і пламбіруюць расколіны антысептычнымі сродкамі. У 2015 годзе ствол дуба сцягнулі сталёвым абручом – каб змацаваць расколіну ў драўніне, перашкодзіць доступу вільгаці праз разлом унутр дрэва. Эксперты НАН высока ацанілі гэтую дзейнасць. Але прафілактычныя меры не спыняюць працэсы натуральнага разбурэння. Да таго ж бабруйскі дуб-волат расце ў цэнтры горада, побач з тратуарам і праезнай часткай, паміж будынкам УУС і крамай керамікі, што небяспечна для мінакоў.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Як патлумачыў «Вячэрняму Бабруйску» выконваючы абавязкі галоўнага інжэнера ДЭП Бабруйска Андрэй Іваноў, калі статус помніка прыроды з дуба-волата будзе зняты, будзе праведзена дадатковае абследванне:

– Калі па выніках дрэва будзе прызнанае небяспечным – тады выдаленне, калі можна захаваць – правядуць дадатковыя работы па ўмацаванні. Адразу яго спілоўваць ніхто не будзе.

І вось экалагічны эксперт Ігар Куталоўскі, былы ландшафтны архітэктар Бабруйска, якраз лічыць, што гэтую бабруйскую знакамітасць уратаваць можна. А пазбаўляць унікальнае дрэва ахоўнага статусу помніка прыроды з прычыны магчымай аварыйнай сітуацыі ні ў якім выпадку нельга – гэта незаконна, непрафесійна і бязглузда. Бо як раз ахоўны статус абавязвае прафесійна абследаваць дрэва і прызначаць яму індывідуальны і рэгулярны догляд.

Калі ўсё зрабіць, як трэба, то дуб прастаіць яшчэ сто год і нават больш.
18.01.2020, Бабруйск. Лекцыя-прагулка на тэму абрезкі дрэваў з эколагам, ландшафтным архітэктарам Ігарам Куталоўскім
18.01.2020, Бабруйск. Лекцыя-прагулка на тэму абрезкі дрэваў з эколагам, ландшафтным архітэктарам Ігарам Куталоўскім

– Паводле дзейсных крытэраў ацэнкі стану аб’ектаў расліннага свету гэтае дрэва знаходзіцца ў даволі добрым стане, – распавёў спадар Куталоўскі камандзе «13:87». – Сухавяршыннасць адсутнічае, маецца добры і здаровы новы прырост. Аварыйнасць дадзенага дрэва можа ўзнікнуць праз яго шырокую разгалістую крону толькі падчас ураганнага ветру, у сувязі з блізкім знаходжаннем ходніка і праезнай часткі.

Вядома ж, магчымая аварыйнасць гэта важна, але і яе можна прадухіліць. Ігар Куталоўскі запэўнівае, што дастаткова выканаць правільную санітарную і амаладжальную абрэзку. Гэта зменшыць даўжыню галінаў, якія навісаюць над дарогай, аблегчыць крону дрэва і адпаведна перадухіліць падзенне галін. Паўтары гады таму разам са старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Міхаілам Рудзевічам спадар Куталоўскі нават праводзіў сэмінар па правільнай абрэзцы дрэваў для супрацоўнікаў ЖКГ Бабруйска.

07.04.2021, Бабруйск. Семінар для супрацоўнікаў ЖКГ па пытаннях абрезкі дрэваў. Злева Міхаіл  Рудзевіч, справа Ігар Куталоўскі.
07.04.2021, Бабруйск. Семінар для супрацоўнікаў ЖКГ па пытаннях абрезкі дрэваў. Злева Міхаіл Рудзевіч, справа Ігар Куталоўскі.

– Старыя дрэвы праз пісьменную абрэзку можна амалоджваць. Калі мы цяпер узімку гэта зробім, то ўвесну будзе зразумела, ці ўсё добра, – кажа спадар Ігар. – Калі ўсё зрабіць, як трэба, то дуб прастаіць яшчэ сто год і нават больш. А калі мы нічога не будзем рабіць, сапраўды рызыкуем застацца без гэтага дрэва.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Эколаг звяртаўся па гэтым пытанні ў Бабруйскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы наваколля, а таксама ў Акадэмію навук. Кажа, што ў інспекцыі не супраць захавання дуба, але баяцца, што можа ўзнікнуць аварыйная сітуацыя і прыйдзецца адказваць. А пасля размовы ў тым самым Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па біярэсурсах, што ацэньваў бабруйскага волата, адмыслоўцы сумесна «прыйшлі да таго, што мясцовая ўлада мусіць звярнуцца ў Акадэмію навук у пытанні распрацоўкі плану комплексных мерапрыемстваў, які ўключае спецыяльную абрэзку, лячэнне, догляд, далейшае ўтрыманне». Са свайго боку Ігар Куталоўскі падрыхтуе прапановы па абрэзцы дуба, і ўвесну план з прапісанымі працэдурамі грамадскіх слуханняў мусіць быць зацверджаны на ўзроўні горада і вобласці.

07.04.2021, Бабруйск. Семінар для супрацоўнікаў ЖКГ і актывістаў па пытаннях абрезкі дрэваў. Злева Ігар Куталоўскі, у цэнты Міхаіл  Рудзевіч.
07.04.2021, Бабруйск. Семінар для супрацоўнікаў ЖКГ і актывістаў па пытаннях абрезкі дрэваў. Злева Ігар Куталоўскі, у цэнты Міхаіл Рудзевіч.
09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Дубоў-доўгажыхароў у Беларусі захавалася няшмат: іх высякалі ва ўсе часы нашай гісторыі з-за каштоўнай драўніны. Таму такія дрэвы бярэ пад ахову дзяржава. Дыяметр ствала бабруйскага помніка прыроды роўны 1,4 м. У вышыню дрэва дасягае 28 метраў. Крона гарадскога старажыла распасціраецца на 17,1 м у напрамку з поўначы на поўдзень, а з усходу на захад на 24,2 м. Крона бабруйскага волата 8-паверховая (стандартная вышыня паверха кроны дрэваў 3 м) у напрамку з усходу на захад і мае прыкладна 6 паверхаў з поўначы на поўдзень.

Бабруйскі дуб-волат напачатку XX стагоддзя ня тагачаснай Буйной вуліцы. Паштоўка з калекцыі Віталя Мурашкевіча.
Бабруйскі дуб-волат напачатку XX стагоддзя ня тагачаснай Буйной вуліцы. Паштоўка з калекцыі Віталя Мурашкевіча.

Бабруйскі дуб-волат рэзка вылучаецца сярод звыклых гарадскіх дрэў – і цяпер, і 100 гадоў таму. Ягоны выгляд напачатку XX стагоддзя застаўся на паштоўцы выдавецтва Хургіна, што захоўваецца ў калекцыі бабруйскага бібліятэкара Віталя Мурашкевіча. Па ёй бачна, што тагачасная назва цяперашняй вуліцы Гогаля – Буйная, нават у расейскім напісаннні. Так вуліца называлася да 1924 году. Відавочна, гэтая назва не азначала буйны нораў жыхароў, а была калькай беларускай назвы – з-за шырыні вуліцы ці з-за вялікай колькасці вялікіх, буйных дрэваў на ёй. У тым ліку ужо тады старога дуба.

09.11.2022.  Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля
09.11.2022. Бабруйскі дуб-волат на вуліцы Гогаля

Таксама нагадаем, што званне «Еўрапейскага дрэва году-2022» выйграў польска-беларускі кандыдат, дуб Дуніна (Марцінкевіча) з Белавежскай пушчы.