«Белшына» саступіла, але заўзятары задаволеныя

1510
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ, фота ФК «Белшына»
18 ліпеня бабруйская «Белшына» прымала мінулагодніх чэмпіёнаў, салігорскі «Шахцёр».
18.07.22, «Белшына»  – «Шахцёр»
18.07.22, «Белшына» – «Шахцёр»

Гульня чарговы год "экспэрымэнтальнай" «Белшыны» з адным з пастаянных лідараў нацыянальнага чэмпіянату прайшла як ня дзіўна на роўных. А матч з-за выдалення ў мінулым туры прапускаў гулец асновы Кірыл Радзіёнаў. У першым тайме то «Шахцёр» прарываўся да галявога моманту, але брамнік Арцём Дзенісенка ратаваў бабруйчан, то «Белшына» біла ў крыжавіну. Другі тайм пачаўся небяспечнымі атакамі гасцей, але галявую васьміхвілінку пачалі гаспадары. На 66-й хвіліне Уладзіслаў Салановіч навесіў у штрафную, Іслам Часнакоў коштам лёгкай траўмы абакраў абаронцаў і скінуў Мікіце Сакалоўскаму, які амаль толькі што быў выйшаў на замену. Хлёсткая "пушка" ў ніжні кут – і 1:0.

18.07.22, «Белшына»  – «Шахцёр». Аўтары голу Іслам Часнакоў (10) і Мікіта Сакалоўскі (19)
18.07.22, «Белшына» – «Шахцёр». Аўтары голу Іслам Часнакоў (10) і Мікіта Сакалоўскі (19)

Але праз 6 хвілін "шахцёры" разрэзалі абарону бабруйчан, іх асноўны бамбардыр Скавыш выбег 1 на 1 і лік зраўняў. Гол для Скавыша стаў 100-м у Вышэйшай лізе. «Белшына» імгненна развяла мяч з цэнтру, кінулася ў атаку і, не пасьпела скончыцца ўсё тая ж 72-я хвіліна, мела адразу тры шанцы зноў выйсьці наперад. Нейкім дзівам не ўдалося. Нажаль, праз хвіліну ўдалося зноў памыліцца ў абароне – не хапіла нейкай пары сантыметраў каб перахапіць мяч, і зноў прапусцілі.

Потым маглі зраўняць – не атрымалася. «Белшына» магла і выйграць, нічыя дык была б цалкам лагічным вынікам – але вось так вось, крыўдная параза пры нармальнай гульні.

Бабруйскія заўзятары гульню сваёй каманды зацанілі і таму пакідалі стадыён ня надта засмучанымі, у дастаткова аптымістычным настроі. Вось некаторыя камэнтары ў сацсетках:

Ілля: «Спасибо команде за игру! Несмотря на проблемы с составом, сыграли отлично».

Віталь: «Добрая гульня з ліпавым чэмпіёнам».

Уладзімір: «Шахтёр не заслужил сегодня победу. Белшина проиграла сама себе! Наши интереснее смотрелись. В конце обидно что не забили. Идём дальше – игра есть, очки будут!

Юрый: «Давно таких эмоций не было на трибунах, за эту команду не стыдно, парни играют».

18.07.22, «Белшына»  – «Шахцёр».
18.07.22, «Белшына» – «Шахцёр».

Пасля 15 тураў «Белшына» займае 12-ты радок, аперажаючы пераходнае між лігамі 14-е месца на 6 ачкоў. І на столькі ж адстае аж ад 7-га. Наступная гульня – 31 ліпеня ў Гомелі.