Будслаўскі фэст-2022 у фотаздымках бабруйскіх пілігрымаў

3345
Дзяніс НОСАЎ. Фота прыхаджанаў бабруйскага касцёлу
У Будславе завяршыўся славуты штогадовы рэлігійны фэст, які традыцыйна збірае тысячы пілігрымаў з усёй краіны. Упершыню пасля пажару 2021 году ўрачыстасці вярнуліся і ў сам касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. «ВБ» расказвае і паказвае, як адбываліся святы, разам з бабруйскімі пілігрымамі.
Будслаўскі фэст –2022. Абраз Маці Божай Будслаўскай на святочнай працэсіі
Будслаўскі фэст –2022. Абраз Маці Божай Будслаўскай на святочнай працэсіі

Абраз Маці Божай Будслаўскай лічыцца цудадзейным, гэта адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў. Ён падараваны Будслаўскаму кляштару бэрнардынцаў Папай Рымскім Кліментам VIII у 1598 г. Праз 400 год, у 1996-м, Папа Рымскі Ян Павел II абвясціў гэтую ікону патронкай Беларусі. Свята Маці Божай Будслаўскай па календары прыходзіцца на 2 ліпеня, раней пілігрымы збіраліся ў Будславе на 1-е і 2-е, потым з-за велічэзнай масавасці кіраўніцтва касцёлу вырашыла праводзіць святы на выходныя. А ў гэтым годзе даты амаль супалі, і асноўныя ўрачыстасці адбыліся з пятніцы на суботу – як і раней, з 1-га на 2-е ліпеня.

Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022.Пілігрымы з Бабруйску на шляху да Будслава. У цэнтры сястра-дамініканка Наталля Бяляева
Будслаўскі фэст –2022.Пілігрымы з Бабруйску на шляху да Будслава. У цэнтры сястра-дамініканка Наталля Бяляева

На фэст у Будслаў з'язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, прадстаўнікі розных манаскіх ордэнаў, вялікая колькасць святароў і Каталіцкай, і Уніяцкай, і Праваслаўнай царквы. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі.

І тысячы пілігрымаў з усёй краіны і, у добрыя часы, з замежжа, едуць цягнікамі, аўтобусамі, сваімі машынамі, роварамі, плывуць байдаркамі і ідуць пешшу, вялікімі ці малымі групамі, а то й па аднаму.

З Бабруйску ў гэтым годзе ў Будслаў адправіліся тры группы – адна дабіралася самастойна, адна ехала аўтобусам, і адна ішла самым традыцыйным пешым шляхам. Па дарозе бабруйчане аб'ядналіся з паломнікамі з Ракаву і ў Будслаў прыйшлі разам. Падзяліўшыся з «ВБ» фотаздымкамі з дарог і самога Будслава. Іншыя карціны фэсту дапамогуць асвяціць здымкі Catholic.by.

Па падліках Catholic.by ў 2022 годзе толькі пешшу і на роварах ў Будслаў прыбылі больш за 20 толькі арганізаваных пілігрымак агульнай колькасцю 1757 чалавек.

Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022.
Будслаўскі фэст –2022.
Будслаўскі фэст –2022. Пілігрымы перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Будслаўскі фэст –2022. Пілігрымы перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

У траўні мінулага году ў будслаўскім касцёле адбыўся вялікі пажар, абвалілася частка даху. Таму леташні фэст прайшоў перад зачыненымі дзвярыма святыні, толькі на пляцоўках вакол будынку. Валантэры з першых гадзін разбіралі наступствы, у кароткі тэрмін на аднаўленне святога месца сабралі вялікія грошы. І сёлета, паспеўшы да свайго галоўнага свята, Будслаўскі касцёл зноў адкрыўся.

Будслаўскі фэст –2022. Пілігрымы з Бабруйску і Ракаву ў адроджаным касцёле
Будслаўскі фэст –2022. Пілігрымы з Бабруйску і Ракаву ў адроджаным касцёле
Будслаўскі фэст –2022. У адроджаным касцёле крыж з абгарэлых бэляк
Будслаўскі фэст –2022. У адроджаным касцёле крыж з абгарэлых бэляк
Будслаўскі фэст –2022.
Будслаўскі фэст –2022.

Перад святыняй вернікаў прывіталі біскупы Аляксандр Яшэўскі, Алег Буткевіч, Юрый Касабуцкі, Казімір Велікаселец і грэка-каталіцкі архімандрыт Сяргей Гаек.

«У нашай краіне практыкуецца вялікая пашана да Маці Божай, а разам з тым у нас назіраецца столькі няверы, абыякавасці да чужых патрэб, столькі крывадушнасці, эгаізму, нараканняў, несправядлівасці, – з горыччу канстатаваў біскуп Яшэўскі. – Марыя заўсёды прысутнічае сярод сваіх дзяцей і клапоціцца пра іх дабро, Яна хоча адкрыць нашыя вочы і нашыя сэрцы, каб, выконваючы тое, што сказаў нам Яе Сын, мы змаглі знайсці правільны шлях у нашай штодзённасці».

Будслаўскі фэст –2022.
Будслаўскі фэст –2022.

А ўночы прайшла прыгожая шматтысячная працэсія з іконай і свечкамі. І асноўная святая імша свята, якую вёў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

«Памолімся, каб не было больш войнаў, падзелаў, знішчэння чалавечых жыццяў. Памолімся, каб паміж людзьмі валадарылі мір, павага, сяброўства, дапамога і братэрства, – прамовіў арцыбіскуп Ёзіч, прадстаўнік Папы Рымскага. – Сёння вечарам асаблівым чынам молімся за мір і прымірэнне людзей у суседняй Украіне, каб пад апекай Маці Божай мы маглі пераадолець, як кажа Святы Айцец Папа Францішак, "культуру падзелу" і ўмацаваць культуру міру».

Будслаўскі фэст –2022. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч

Для Беларусі касцёльны комплекс Будслава – Нацыянальны санктуарый. Ад Ватыкану Будслаўскі касцёл атрымаў ганаровае званне Малой Базілікі, значыць ён ёсць выбітнай гістарычнай каштоўнасцю, якая з’яўляецца месцам літургічнага і пастырскага паломніцтва. У Беларусі Малых Базілік тры – яшчэ аднайменны будслаўскаму кафедральны касцёл у Пінску ды кафедральны Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Ва Ўкраіне Малых Базілік дзве, у Расіі наогул адна. А Вялікіх Базілік, тобок касцёлаў больш высокага рангу за Будслаўскі, у свеце ўсяго шэсць – 2 ў Асізі і 4 ў Рыме.

З 2018 году ўрачыстасць у гонар шанавання ікон Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) уваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNECO ў Беларусі – разам з абрадам «Калядныя цары», які існуе толькі ў вёсцы Семежава Капыльскага раёну, абрадам «Юраўскі карагод», што праводзіўся шмат дзе на Тураўшчыне і захаваўся ў вёсцы Пагост, і сумеснай з Польшчай культурай бортніцтва.

Будслаўскі фэст –2022. Сястра-дамініканка Наталля Бяляева і бабруйскія пілігрымы на шляху да Будслава.
Будслаўскі фэст –2022. Сястра-дамініканка Наталля Бяляева і бабруйскія пілігрымы на шляху да Будслава.
Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022. Сумесная калона бабруйскіх і ракаўскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022. Бабруйскія пілігрымы ў Будславе

Будслаўскі фэст –2022. Галерэя беларускіх абразоў Маці Божай
Будслаўскі фэст –2022. Галерэя беларускіх абразоў Маці Божай
Будслаўскі фэст –2022. Крыжык з ружанцам бабруйскіх пілігрымаў
Будслаўскі фэст –2022. Крыжык з ружанцам бабруйскіх пілігрымаў