У «Белшыны» першая перамога

2011
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ. Фота з тэлетрансляцыі, відэа БФФ
У шостым туры нацыянальнага футбольнага чэмпіянату бабруйская «Белшына» здабыла першую ў сэзоне перамогу, разам падвоіўшы багаж ачкоў.
30.04.22. «Тарпеда-Белаз» – «Белшына», бабруйчане забіваюць другі гол.
30.04.22. «Тарпеда-Белаз» – «Белшына», бабруйчане забіваюць другі гол.

Вярнуўшся ў Вышэйшую лігу, «Белшына» часта паказвала нядрэнную гульню, але ачкі здабывала са скрыпам, толькі нічыімі – ад крыўдных хатніх з Магілёвам і Віцебскам да ганаровай гасцявой з мінскім Дынама. Матч у Жодзіна супраць «Тарпеда-Белаз» пачаўся з голу гаспадароў, ужо на 6-й хвіліне бабруйчане сталі саступаць у ліку. Але спакойна будавалі гульню, небяспечна прарываліся наперад. І ўжо на 17-й наш абаронца, расійскі легіянер Бакланаў з аўту кінуў мяч у цэнтр штрафной роўна на галаву іншаму абаронцу Ягору Траякову, і той па высокай дузе над брамнікам «Тарпеда» перавёў мяч ў дальні кут.

Зраўняўшы лік, госці трымлі гульню па кантролем, да канца тайму толькі тройчы падпусьціўшы суперніка на адлегласць хоць якога ўдару. І самі актыўна ішлі наперад. Прарыў Зміцера Вашкевіча гаспадары спынілі на самай лініі штрафной пляцоўкі – не пенальці, але лепш ім ад гэтага не стала. Артур Слабашэвіч акуратна перакінуў сценку абароны, і мяч ад перакладзіны, так што брамнік не дастаў, апусціўся куды трэба. На 31-й хвіліне ўжо 2:1.

А праз 10 хвілін пасля пачатку другога тайму падачу кутавога дакладна замкнуў зноў Ягор Траякоў. Трэнер «Белшыны» Віталь Паўлаў пасьля матчу падцвердзіў, што стандарты каманда старанна трэніравала. Упэўненая перавага, заставалася толькі быць акуратнымі. Што бабруйчанам і ўдалося. Адзіны найсур'ёзны момант у гаспадароў быў, але удар у пусты бок брамы ў метры ад лініі заблакаваў Ягор Траякоў – герой матчу, што сказаць.

У бабруйчан стала пасля 6 тураў 6 ачкоў, яны абыйшлі ў табліцы як мінімум сёняшніх супернікаў і займаюць прамежкавае 8-е месца. Наступная гульня – 7 траўня са Слуцкам дома, на «Спартаке».