Што пілі нашы продкі i навошта падфарбоўвалі гарэлку? Парады ад «Літоўскай гаспадыні»

2538
П. ЛЕВАНОВИЧ, magilev.by. Фото: cultprosvet-mag.livejournal.com
Тэма гарэлкі ў кантэксце гісторыі нашай краіны – надзвычай важная. Хаця, здавалася б, што тут такога!? Беларуская шляхта лічыла, што перамагчы апанента за сталом, гэта значыла тое самае, што і на полі бою. Існавала нават формула паспяховага беларускага шляхціца – піткі, біткі і да Касцела належыць. То бок ужыванне гарэлкі ніяк не перашкаджала хрысціянскім каштоўнасцям. На дзіва!
Як і што пілі нашы продкі? І чаму мы да гэтага часу жывыя і здаровыя? Парады ад «Літоўская гаспадыні». Фото носит иллюстративный характер
Як і што пілі нашы продкі? І чаму мы да гэтага часу жывыя і здаровыя? Парады ад «Літоўская гаспадыні». Фото носит иллюстративный характер

Гэта своеасаблівы парадокс, які, перакананы, зацікавіў бы Святога Аўрэлія Аўгусціна, пiша magilev.by.

Гэта ж ён дэклараваў ў трактаце De Civitate Dei (Град Божы на Зямлі) тое, што на шляху да Бога хрысціянін непазбежна будзе пазбаўляцца ад дробных недахопаў – п’янства, бздураў, сквапнасці і г.д.

Гісторыя паказала тое, што ўсё гэта няпраўда. «Рыцары Божыя» – удзельнікі пахаду на Маскву 1611 года – пілі так, што на гэтую самую вайну і не паспелі. Ёсць успаміны шляхціца Маскевіча, які запрасіў свайго таварыша на вячэру. Вырашылі яна памерыцца сіламі, але шаблі паленаваліся выкарыстаць, і звярнуліся да аквавітаўкі, пякучай, 70-градуснай гарэлкі. Пілі, балявалі, і раптам таварыш Маскевіча памёр – гэтакія былі двубоі ў пачатку XVII стагоддзя.

Таму не дзіва, што кожны засценак варыў уласную аквавітаўку. Той – пякучую, той – гаючую, а той – для мілых жанчынак. Дарэчы, знакамітая Уршуля Радзівіл – паэтка і жонка Радзівіла Рыбанькі – уласнаручна варыла смачную гарэлку. Вось рэцэпты ад гэтай адукаванай і прыязнай ва ўсіх адносінах жанчыны. Гэта, паміж іншым, яна папракала свайго мужа – Міхала Рыбаньку – у тым, што з палявання ён звычайна вяртаўся ў зузю п’яны.

Як і што пілі нашы продкі? І чаму мы да гэтага часу жывыя і здаровыя? Парады ад «Літоўская гаспадыні». Фото носит иллюстративный характер.
Як і што пілі нашы продкі? І чаму мы да гэтага часу жывыя і здаровыя? Парады ад «Літоўская гаспадыні». Фото носит иллюстративный характер.

Запраўка гарэлак

Прапорцыі запраўкі кожнай гарэлкі ёсць і дадатковыя, для паляпшэння смаку – неабходна браць іх толькі вызначаную колькасць. Больш сыплюць, каб змяніць сорт гарэлкі, а менш, каб палепшыць смак і пах лікёру. Запраўляючы гарэлкі і лікёры водарным алеем, неабходна спачатку развесці яго ў невялікай колькасці спірту ў біклажцы, моцна пабоўтаць, а потым ужо ўліць у гарэлку.

Калі ж так не зрабіць, дык алей будзе плаваць на паверхні і ніколі добра не перамяшаецца з гарэлкай. Можна таксама ўліць яго ў густы ахалоджаны сіроп, добра размяшаць, а пасля дабавіць у спірт і дыстыляваць праз суконны мяшэчак, дзе частка алею застанецца, і таму пах гарэлкі атрымаецца слабейшы, але больш прыемны і менш будзе адчувацца алей. Аднак шмат людзей не пераносяць араматызаваных алеяў, таму непараўнальна лепш пераганяць гарэлку з вострымі прыправамі.

Запраўляючы яе апельсінавымі ці лімоннымі лупінамі, скарыстоўваць неабходна толькі жоўтую абалонку пладоў, і адразу свежую альбо трохі падсушаную класці ў спірт. Хто не мае такога запасу, няхай купіць сухія лупіны, замочыць іх на паўгадзіны ці трохі больш у халоднай вадзе, затым дастане і ў кучцы на блюдзе пакіне гадзін на дванаццаць. Размоклыя, яны стануць свежыя і лёгка будзе зрэзаць вонкавую скурку. Ніжняя белая мякаць не толькі пазбаўлена ўсялякага смаку і паху, але і насупраць, кіслатой і тухласцю каламуціць гарэлку. Галкі з апельсінавых лупін, гваздзіку і карыцу належыць некалькі разоў прапаласкаць у вадзе і нават прамыць, потым трохі падсушыць перад ужываннем. Мыць абавязкова таму, што пыл з лупін і прыпраў можа забрудзіць гарэлку.

Аб падфарбоўванні гарэлак

Колер іх часткова атрымліваецца натуральна, ад ягад. У асноўным жа гарэлкі фарбуюць.

Ружовая. Бяруць па лоту карміну, паташу, віннага каменю і галыну, таўкуць кожнае паасобку і ўсыпаюць у паўкварту вады, якая закіпела ў даволі вялікай каструлі. Працадзіўшы праз сурвэтку, вадкасць разліваюць у бутэлькі, дадаўшы трохі цукру, калі робяць гарэлку для доўгага захоўвання, і ставяць у халоднае месца, не закаркоўваючы, а толькі завязаўшы палатном. Такой фарбай запраўляюдь усе чырвоныя гарэлкі, больш цёмныя ці больш светлыя, як пажадаюць.

Фіялетавая. Развесці ў вадзе паташ, дадаць кармін і паспрабаваць на паперы, ці падабаецца колер. Потым заправіць гарэлку.

Блакітная. Яе атрымліваюць з алею крываўніка. Некаторыя запраўляюць гарэлку, разводзячы ў вадзе бярлінскі лазурак, але гэта не вельмі добра для здароўя і не так прыгожа.

Цёмная. Цукар усыпаюць у каструльку і льюць вады столькі, каб ён растаў. Гатуюць на вугалях сіроп, пакуль не зарумяніцца ці не падгарыць. Затым разводзяць яго ў цёплай вадзе і дадаюць у гарэлку.

Лімонная. Выварваюць крокус, гэта значыць шафран, з вінным каменем у вадзе, потым сцэджваюць і зноў ставяць на агонь, але ўжо дабаўляюць цукар.

Зялёная. Змешваюць жоўты шафран з блакітным ці індыга з шафранам. Альбо настойваюць спірт на свежых апельсінавых лістах і зліваюць, пакуль ён не набудзе зялёны колер і пах. Льга і другі раз заліць гэтым жа спіртам свежыя лісты.

РАЦЭПТЫ

Міндалеўка

На тры гарцы спірту, двойчы перагнанага, бяруць гарнец мяккай вады, паўтара фунта горкага міндалю – старога, прагорклага, ачышчанага і патоўчанага, два лоты карыцы, адзін лот гваздзікі. Усё дыстылююць у перагонным кубе, потым дадаюць на кожны гарнец міндальнага спірту па паўгарца вады і паўтара ці два фунты цукру і запраўляюць гарэлку.

Карычнік

Запраўляюць гарэлку карычным алеем ці заліваюць дванаццаць лотаў карыцы, старанна прамытай, высушанай і патоўчанай, квартай вады і гарцам спірту, даюць добра настояцца ў цяпле, а потым перагаяюць.