Знакамітая сядзіба ў Красным Беразе прыме выставу Анатоля Концуба

1611
Дзяніс НОСАЎ. Фота з архiву «ВБ»
Маёнтак Гатоўскіх-Паклеўскіх-Козелаў ў Красным Беразе Жлобінскага раёну прыгожы і сам па сабе. Цяпер яго расквецяць яшчэ і 33 карціны славутага бабруйскага мастака.
Анатоль Концуб.
Анатоль Концуб.

У эклектычным палацы XIX стагоддзя працуе выставачная зала.

– Наш мастацкі музэй скантактаваўся з імі на супрацу, – расказаў Анатоль Концуб для «ВБ». – Галоўная мэта – каб тыя хто прыязджае на экскурсіі ў Красны Бераг, завітвалі і ў Бабруйск, і наадварот. І вось Красны Бераг папрасіў выставу бабруйскага мастага. Прапанавалі мне, я пагадзіўся.

Арганізатары ўжо прыязджалі да мастака, адабралі 33 карціны.

– Я там і не быў дагэтуль ні разу, – прызнаецца спадар Анатоль. – Вось прыеду на адкрыццё, пагляджу.

Адкрыццё выставы – у чацьвер 23 снежня аб 11 гадзіне. Да Краснага Берагу з Бабруйску ўсяго 49 км па гомельскай трасе. Пра гісторыю і сёняшні стан палацава-паркавага комплексу мы расказвалі ў нашым матэрыяле.

А 24-га снежня выстава бабруйскіх мастакоў адчыніцца ў Бабруйскім мастацкім музэі. Будуць на ёй і новыя працы Анатоля Концуба.