«Театр, фитнес мозга, скандинавская ходьба – я на все хожу»
Валентина Рунович, ул. Социалистическая:
– Живу я так, что хожу в социальный центр Ленинского района, занимаюсь в литературном кружке и в театральном. Сейчас мы ставим две пьесы: по рассказу Надежды Тэффи «Выслужился» (я играю кухарку) и «Женский улей» Василя Ткачева (там я – Степановна). Репетируем по средам и воскресеньям, очень мне нравится. А литературный кружок собирается раз в месяц, каждый раз посвящено новой теме. Недавно наша встреча была про беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, узгадалі юбілей Максіма Багдановіча, на беларускай мове ўсё было. Я якраз і вяла гэтае паседжанне. А когда перед этим была встреча про Николая Рериха, так у нас было выездное заседание в Сычково. Там в музее была выставка его картин, и мы поехали смотреть. А в январе темой будут зимние забавы.
Еще в январе начнутся занятия «фитнес мозга», профилактика деменции. Было уже такое в прошлом году, было интересно, снова пойду. Еще у нас в центре есть и кружок компьютерной грамоты, и физкультура пять раз в неделю, и скандинавская ходьба – я на все хожу. С этой эпидемией людей сейчас ходит немного, но ходят. Потому что сидеть дома – плохо.
«Напружваюць змены ў падаткаабкладанні... Хачу да пчолак»
Таццяна Дамарад, бухгалтарка:
– Па-першае, вельмі сумна, што з'ехалі добрыя сябры. Хтосьці ў Польшчу, а хто і ва Ўкраіну.
Балюча, што закрылі клуб «13:87». Хоць хадзіла я туды не надта часта, але было прыемна, што ў горадзе ёсць такое месца, дзе можна было збірацца і творчым людзям, і тым, хто хацеў чамусьці наўчыцца. І крама ў іх вельмі файная была. Я там і цішоткі неяк купляла, і значкі арыгінальныя.
Усіх стаміла сітуацыя з кавідам. Добра, што ў непасрэдным атачэнні ніхто пакуль цяжка не хварэе, але час ад часу становіцца неспакойна.
На прадпрыемствах гораду заробкі такія смешныя, што моладзь раз'язджаецца. Сын суседзяў – у Маскве. Мой сынуля працаваў у Польшчы, потым – у Славакіі. Прыехаў і кажа, што ў нас вельмі адчуваецца нейкая шэрая прыгнечанасць, нават калі й сонца свеціць. За мяжой хоць і шмат працаваць трэба, але гэта неяк не напружвае.
Два гады таму я расказвала вам у інтэрвію пра бухгалтарскую працу, што хацела б адмяніць Новы год – жаданне не прайшло, і пакуль будуць такія справаздачы, не пройдзе. Тым больш, што напружваюць змены ў падаткаабкладанні, што чакаюцца ў наступным годзе. Праз гэткія змены некаторыя прадпрымальнікі ці зусім закрыюцца, ці будуць «з-пад палы» працаваць. Стане шчэ больш розных папер, ад якіх і так ужо няма куды падзецца. І бухгалтарам, канечне, працы дабавіцца, а вось грашовы эквівалент, падазраю, застанецца на былым узроўні.
Хачу да пчолак... З імі цікава, спакойна. Яны не церпяць мітусні. Пчолкі ў вёсцы ў бацькоў, там хораша. І праца зразумелая і карысная.
«Думаю пабудаваць у вёсцы які вігвам і запрашаць людзей»
Виктор Бородин, д. Барбарово:
– За этот год я рассчитался с работой, ушел на пенсию, съездил на Чукотку и на Байкал, переехал жить в деревню. У меня дом в Барбарово, недалеко от совхоза Ленина, нормальный, сам строил, так, чтоб и зимовать можно было. Но еще подолгу в нем не жил. И вот сейчас оказалось, что к зиме не совсем готов. Хорошо, сосед подкинул дров березовых. Так что жизнь не дает расслабиться.
Езжу в город на занятия в «Академию 50+». Собирались раньше в тайм-клубе, а теперь его закрыли, так в других местах – на Московской, на Либкнехта. Изучаю там смартфон. Самому разобраться во всех возможностях тяжело, а там девушка очень толково объясняет. Займаўся і беларускай мовай, шчэ калі «Мова нанова» была, і далей планую. Чытаю-разумею па-беларуску я спакойна, а гаворку падцягнуць трэба, для гэтага трэба практыка.
Па тэлевізары гляджу толькі спорт, затое слухаю радыё. І Першы беларускі канал, і Польшчу на сярэдніх хвалях, па-беларуску перадачы. Даведаўся, што ў Польшчы выйшла новая кніга Някляева, дзе нядаўняя гісторыя Беларусі расказваецца праз лёсы Купалы і іншых літаратараў – цікаўлюся, як дастаць.
Шчэ наведваю вельмі цікавыя лекцыі-экскурсіі Алега Краснага. Я ж сам займаюся турызмам, вось, думаю пабудаваць у вёсцы які вігвам і запрашаць людзей на велаэкскурсіі ў горад і па ваколіцах. Столькі ж цікавага ў родным краі!