Што еў князь Вітаўт на Каляды? Прапаноўваем рэцэпты старажытных беларускіх страў, у тым ліку посных

2590
П.Леванович Фото: be.wikipedia.org
Гэтым рэцэптам – шмат сагоддзяў. Магчыма, менавіта імі карысталіся кухары вялікіх князеў літоўскіх. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя нашы продкі іх сабралі ў адну кнігу, якую назвалі «Літоўская гаспадыня». Сення мы прапануем некалькі калядных страў: «Рулет з парасяціны», «Свіны рулет» і «Рулет з рыбы».

Рулет з парасяціны

Спачатку трэба знайсці тлустае парася. Пачысціць яго і апарыць, адрэзаць галаву і ногі, дастаць з сярэдзіны косткі, а ўнутр пакласці фарш слаямі таўшчыней у паўцалю (1,5 санцыметра), скібачкі саленага мяса і шынкі, крутыя яйкі, а хто хоча – і карнішоны, разрэзаныя папалам, марынаваныя струкі фасолі. Скручваюць парася ўдаўжыню, загортваюць у сурветку і моцна звязваюць. Вараць гадзіны дзве ў вадзе напалам з воцатам. Абавязкова трэба прасачыць за тым, каб вада была кіслай (каб воцата было дастаткова).

Рулет падаюць на стол адразу пасля прыгатавання. Звычайна яго абкладаюць гарнірам, жэле. Для смаку падчас гатавання можна дадаць вантробы ці косткі парася, лапаткі цяляці, агародніну, карэнне, а таксама трохі віна і пакрышаны лімон.

Калі рулет збіраюцца доўга захоўваць, тады проста вараць яго ў кіслай вадзе (ад воцату) разам з гароднінай. Потым, астуджаны, заліваюць у пасудзіне, дзе ен будзе кансервавацца, воцатам, што гатаваўся з вострымі прыправамі, і прыціскаюць накрыўкай з камянем.

Смачна есці! Шчаслівых Калядаў! А рэцэптаў у «Літоўскай гаспадыні» яшчэ шмат!

Больш рэцэптаў шукайце на сайце ПроМогилев.