Маленькая архіўная дробязь пра невядомы касцёл... (А таксама пра тое, як Бабруйск быў знішчаны пажарам ў 1902 годзе)

5653
Віктар МАЛIНОЎСКI. Фото прадастаўлена аўтарам
Некаторыя журботныя падрабязнасці адной бабруйскай трагедыі дадаюць вельмі важны сказ у гісторыю каталіцкіх святыняў нашага горада.
Бабруйск пачатку ХХ ст. Здымак зроблены з вежы касцёла, публікуецца ўпершыню.
Бабруйск пачатку ХХ ст. Здымак зроблены з вежы касцёла, публікуецца ўпершыню.

Так ужо сталася, што мая шчырая зацікаўленасць, як парафіяніна бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гісторыяй гэтай святыні, лёсам яе святароў і вернікаў, падзеямі вакол бабруйскага касцёла ператварылася ў шматгадовы краязнаўчы пошук.

Калісьці, у пачатку 1990-х, звестак было зусім вобмель. Пачынаць давялося з успамінаў тых вернікаў бабруйчан, што пранеслі светач веры праз усе дзесяцігоддзі ваяўнічага атэізму. Тая ж мізэрная інфармацыя, якую можна было пачэрпнуць з нешматлікай тагачаснай даведачнай літаратуры, змяшчала ў сабе шмат недакладнасцяў і блытаніны. Паколькі гісторыя з’яўлення цяперашняй рыма-каталіцкай святыні Бабруйска непарыўна звязана з усім гістарычным абсягам развіцця і існавання каталіцызму ў горадзе і наваколлі, то давялося паціху-пакрыху адшукваць і адкрываць наноў дакументальныя падрабязнасці пра першы бабруйскі парафіяльны касцёл св. ап. Пятра і Паўла (ён існаваў у 1630-1885 г.г.), і пра касцёл Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі, імаверней за ўсё, пад тытулам св. Францішка Ксаверыя (час сакральнага існавання гэтай святыні – 1747-1775 г.г.).

Пазасталы пасля шматлікіх разбурэнняў і перабудоў езуіцкі касцёл з’яўляецца самай старадаўняй мураванай пабудовай Бабруйска! На жаль, даводзіцца адзначаць, што не зважаючы на ўсе сучасныя звесткі пра гэтыя дзве святыні, на многіх даведачных сайтах, парталах, навігацыйных праграмах, у літаратуры працягваецца аблудная блытаніна савецкай пары, і езуіцкі касцёл імянуецца і пазначаецца, як касцёл св.ап.Пятра і Паўла. Гісторыя ўсіх згаданых тут каталіцкіх храмаў Бабруйска, у кантэксце значных падзей, знакамітых асобаў, звязаных в імі, а таксама жыцця горада і наваколля ў мінулыя чатыры стагоддзі, апісаная мной у кнізе «…І будуць расчынены брамы» Гісторыя касцёлаў Бабруйска (Мн. «Про Хрысто» 2008 г.)

Вядома, за прамінінулыя з часу выдання кнігі гады адшуканыя новыя цікавыя і карысныя архіўныя матэрыялы, вернутыя ў хранікальную і малітоўную памяць новыя імёны святароў, удакладніліся некаторыя даты і акалічнасці. Але, ёсць адно але – гэта брак інфармацыі пра драўляны касцёл на вул. Разенмаркаўскай (цяп. Кастрычніцкая), які быў папярэднікам цяперашняй неагатычнай святыні, знявечанай у атэістычным шаленстве 1963 года.

Драўляны касцёлік, пабудаваны ў 1890-х гадах, меў непрацяглую гісторыю і быў знішчаны пажарам у 1902 годзе. Але, калі, пры якіх абставінах, з якое прычыны – было не зусім зразумела. І вось – неспадзяванка.

Архівы украінскай прэсы.
Архівы украінскай прэсы.

Вывучаючы розныя аблічбаваныя архівы, я дабраўся да архіваў украінскай прэсы, з мэтай азнаямлення са звесткамі пра Бабруйск. Асабліва змястоўнай ў гэтым сэнсе аказалася газета «Киевлянин» пачатку ХХ ст.. Большасць «бабруйскіх» нататак у гэтым выданні можна аднесці да крымінальнай хронікі і здарэнняў. Асабліва ўражваюць і кранаюць за жывое паведамленіі пра два пажары, якія адбыліся ў Бабруйску ў кастрычніку 1901-га і красавіку 1902 года. Падзеі гэтыя у сціплым выглядзе апісаныя і ў кнізе «Памяць» Бабруйск, у іншых выданнях, але хочацца данесці іх да сучасных бабруйчан у больш падрабязным варыянце.

Вось, што паведамляецца ў газеце »Киевлянин» № 287 пра пажар у кастрычніку 1901 года (мова арыгінала):

Газета »Киевлянин» № 287  пра пажар у кастрычніку 1901 года.
Газета »Киевлянин» № 287 пра пажар у кастрычніку 1901 года.

«На днях город Бобруйск в 9 часов вечера огласился тревожными криками: «пожар!», «спасайтесь!». Пожар вспыхнул в казенной винной лавке и, вследствие необыкновенного сильного ветра, огонь с невероятной быстротою распространился по всем направлениям, уничтожив огромное число домов. Вследствие телеграммы, отправленной в Минск о скорейшем приезде вольной пожарной дружины, последняя приехала в 3 часа ночи и ей удалось приостановить дальнейшие опустошительные действия огня. За пять часов сгорело около с100 жилых домов и 300 разных торговых заведений, переполненных товарами на десятки тысяч рублей, большей частью не застрахованных. Несчастие не обошлось без человеческих жертв. Одной из этих жертв является молодая богатая еврейка, которая, желая спасти от гибели свои драгоценности и портфель с процентными бумагами, запертыми в шкафу, не могла уже выйти и погибла в огне. …Большинство погорельцев ничего не спасли и превратились в нищих. Город представляет теперь потрясающую картину разрушения».

Газета »Киевлянин» пра пажар 1902 года.
Газета »Киевлянин» пра пажар 1902 года.

Наступная вогненная трагедыя, яшчэ большых маштабаў, здарылася ў Бабруйску ў красавіку 1902 года. Газета »Киевлянин» паведамляла пра яе некалькі разоў. Вось пра што пісаў адзін з нумароў:

«Пожар… в Бобруйске начался в 10 часов утра. Загорелся, как полагают, от искры паровоза деревянный дом близ железнодорожной линии. …Пламя перебралось через несколько улиц. Через полчаса город горел во многих местах, о спасении имущества нечего было думать. Паника не поддаётся описанию. К вечеру, по выражению очевидца: «Не стало Бобруйска”. Сгорело свыше 1500 домов, присутственные места, церковь, синагога, погибла лучшая часть города. Только что обстроившиеся после громадного пожара улица и площадь тоже уничтожены огнём. …Погорельцы расположились на открытом поле за городом…».

Яшчэ адзін красавіцкі нумар »Киевлянина» паведамляў пра гэтую трагедыю наступнае:

«Пожар в Бобруйске. …Уже в течение нескольких дней жители Бобруйска находятся в состоянии ужаса. …Огонь распространялся с необыкновенной быстротой и вытянулся длинной лентой, имеющей около 2 верст длины и полверсты ширины. Никто не мог даже и думать о помощи. …Вольные пожарные устроили себе возле горящих лавок целое пиршество, угощаясь всевозможными закусками, водкой и винами. Толпа выпивала шампанское вино самых лучших марок. Духами , взятыми из магазинов, прямо обливались. Крестьяне из ближайших сел, явившиеся к месту пожара, объедались разными гастрономическими деликатесами. Они захватили домой огромное количество разных духов… (наполнив их запахами улицы своих деревень).

Яшчэ адзін красавіцкі нумар »Киевлянина» паведамляў пра пажар.
Яшчэ адзін красавіцкі нумар »Киевлянина» паведамляў пра пажар.

Пожар длился в течение двух суток. (Было) разрушено огнём несколько сотен усадеб с 1600 постройками, сгорели 4 аптеки, все гостиницы, 4 банка, еврейская больница, несколько сот магазинов и складов, весь рынок – в Бобруйске не осталось ни одной лавочки, где можно было бы достать спичек или хлеба. 16 еврейских молитвенных домов было уничтожено огнём. Несколько тысяч жителей расположились лагерем под открытым небом. На другой день после пожара в городе нельзя было достать куска хлеба. По распоряжению губернатора из Минска погорельцам выслали два вагона съестных припасов. В городе уцелела только одна аптека, наполовину разрушенная, сотни больных от простуды и перепуга осажда(ли) эту аптеку, по целым часам ожидая лекарств. На второй день после пожара сгорел ещё один большой дом. На третий день дотла сгорел католический костёл, благодаря неосторожному обращению с огнем».

Вось так – некаторыя журботныя падрабязнасці адной бабруйскай трагедыі дадаюць вельмі важны сказ у гісторыю каталіцкіх святыняў нашага горада. Гісторыя складаецца з дробязяў, але дробязяў у гісторыі не бывае.