Помнік Народнаму паэту Янку Купалу прапанавалі ўстанавіць у Могілеве. Праўда, пакуль толькі на грамадскім абмеркаванні

1630
П. ЛЕВАНОВIЧ. Фото: twitter.com
25 верасня ў Магілеве прайшоў навуковы «круглы стол» «Помнiкi г. Магiлёва: сучаснасць i перспектывы», прысвечаны ахове помнікаў, а таксама праблеме захавання гістарычнай і архiтэктурнай спадчыны.

У мерапрыемстве прынялi ўдзел 12 чалавек – гiсторыкi (у тым лiку Аляксей Батюкоў, былы дырэктар Музея гiсторыi Магiлёва), краязнаўцы, журналiсты.

Па-першае, абмяркоўвалі назвы вуліц. У Магілеве яны, мякка кажучы, дзіўныя – Вясенняя, Асенняя, Абясіняя, Саянская, Алтайская… Па словах кандыдата гістарычных навук Аляксандра Агеева, гэтыя назвы не маюць ніякага дачынення да гісторыі горада над Дняпром.

«Вы толькі ўдумайцеся, да гэтага часу ў Магілеве большая частка вуліц мае адноснае дачыненне да гісторыі горада або яго спраконвечнай тапанімікі, – сказаў эксперт. – Што ж да гістарычных назваў – Вялікая і Малая Садовая, Касцерня і г.д. – то іх магчыма ўбачыць хіба што на дарэвалюцыйных мапах».

Магiлёў, выява гарадской Ратушы. Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар
Магiлёў, выява гарадской Ратушы. Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар

Прыкладна тое ж самае і з гарадскімі помнікамі. Усе той жа Аляксандр Агееў згадвае: «З пункту гледжання дзяржаўнай прыналежнасці, услаўляецца найперш (54-57,5%) савецкая гісторыя. За амаль тры апошнія дзесяцігоддзі Магілёў не займеў ніводнага манумента альбо статуі гістарычнай асобе. Няма ніводнага бюста ці помніка агульнанацыянальным беларускім дзеячам».

Падчас круглага стала было вырашана прапанаваць гарадскім уладам ушанаваць памяць Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Помнік можна было б усталяваць да 140-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі (25 чэрвеня 2022 года).

«Янка Купала неаднаразова сустракаўся з магілёўцамі падчас творчых візітаў, распавядаў пра Магілёў у сваіх творах», – такiя аргументы прывёў кандыдат педагагічных навук, старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства Ігар Шаруха.

Сродкі на ўсталяванне помніка можна сабраць падчас гарадскога суботніка, мяркуюць удзельнiкi «круглага стала».