Да моманту яго ўступлення на пасаду пастырскае кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй здзяйсняе біскуп Казімір Велікаселец.
Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка падчас урачыстай святой імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. Пачатак ў 11:00.
Праз тыдзень пасля гэтага, 30 кастрычніка, адбудзецца ўрачысты ўваход Мітрапаліта Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў гістарычную магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Пачатак у 18:30.
Вуліца Камсамольская 4. Насупраць драматычнага тэатру.