«Магілеўскі хранограф»: загадкавая смерць Марыны, або Забойства, якога не было

3105
П. ЛЕВАНОВІЧ
У 1692 годзе 6 мая віленскі стараста і граф на Княжыцах Мікалай Андрэй Пац звярнуўся ў Каралеўскую раду з пратэстам. Вялося пра гучную крымінальную справу, якая ледзь не пераўтварыла Магілеў у палаючы вулкан. Цытаты падаюцца ў перакладзе Алега Давіда Лісоўскага.

Інтарэсы Паца прадстаўляў Міхал Кукшын. Ен якраз і даводзіў да ведама паноў радных той факт, што Магілеўскі магістрат катэгарычна не жадае асудзіць забойцу і нават пакрывае яго. Справа не набыла б гэткага розгаласу, калі б не адна дэталь: верагодным забойцам быў яўрэйскі равін, а вось яго ахвярай зрабілася хрысціянская дзяўчына. Паспрабуем разабрацца ў абставінах гэтай справы, а таксама адкажам на пытанне, чаму ўсе ж магістрат катэгарычна адмаўляўся яе разглядаць.

Падзеі вясны 1692 года выводзяць на святло божае ўсе людскія забабоны і страхі. Мікалай Андрэй Пац быў адукаваным і нават прагрэсіўным, па тых часах, чалавекам, але і ен не вытрымаў, паддаўся на нагаворы і распачаў «крымінальную справу», якая магла завершыцца катастрофай.

Выява старажытнага Магілева. Крыніца: commons.wikimedia.org
Выява старажытнага Магілева. Крыніца: commons.wikimedia.org

Такім чынам, крок за крокам рухаемся па слядах тых падзей…

Недзе на пачатку вясны 1692 года сяляне вескі Прысна Аршанскага павета Гаўрыла Давыдавіч Лапа з жонкай Марынай Івашкоўнай і дзецьмі прыйшлі ў Магілеў, каб заробіць лішнюю капейку грошай. Сяляне атабарыліся ў верхнім горадзе. Як вынікае з дакумента, што прадставіў Пац, дачку Лапы Марыну наняў на працу мясцовы равін Лейба Урыяшовіч. Прабыла ў доме равіна Марына не такі ўжо працяглы час – усяго два тыдні. 27 сакавіка – на яўрэйскую Пасху – адбылося нешта незразумелае…

Магілеўскія месцічы ў XVII ст. Крыніца: planetabelarus.by
Магілеўскія месцічы ў XVII ст. Крыніца: planetabelarus.by

Віленскі стараста ўбачыў гэту сітуацыю наступным чынам: «Без якой бы там ні было прычыны, падманам, за радаю старэйшых яўрэяў і равіна, Лейба бязлітасна збіў і жорстка катаваў Марыну. Каленямі і рукамі моцна націснуў дзяўчыне на грудзі, пакуль з носа не пайшла кроў. Здабыўшы крывавую хустку, ен даў ей новаю і выгнаў з двара».

Гэта версія Паца, а таксама, без сумнення, і бацькоў Марыны. Далей фабула гэтай крымінальнай справы зрабілася куды больш пакручастай. Дзяўчына пасля катаванняў не ў стане была дайсці да дому. Толькі назаўтра яе адшукаў Гаўрыла Давыдавіч і даведаўся пра страшныя падрябязнасці нібыта здзейсненага яўрэямі злачынства.

Стары яўрэй, паводле карціны Юрыя Пэна. Крыніца: astori-18.livejournal.com
Стары яўрэй, паводле карціны Юрыя Пэна. Крыніца: astori-18.livejournal.com

Марына прысягала на Евангеллі і клялася на споведзі святару, што так усе і было, што ва ўсім вінаватыя спрадвечная яўрэйская нянавісць да хрысціян і прыроджаная жорсткасць гэтага народу. Праз тры дні небарака памірае. На хаўтуры запрашаюцца ўдзельнікі магістрата. Ім нібыта прад’яўляюцца доказы тартураў – пашкоджанні на целе, крывавыя плямы. Здавалася, трэба прыцягнуць Лейбу Урыяшовіча і іншых бандытаў да адказнасці, але Магілеўскі магістрат марудзіць.

Раен у старым Магілеве пад назваю Школішча, месца дзе кампактна жылі яўрэі. Крыніца: commons.wikimedia.org
Раен у старым Магілеве пад назваю Школішча, месца дзе кампактна жылі яўрэі. Крыніца: commons.wikimedia.org

Чаму?

Мікалай Андрэй Пац убачыў толькі адну прычыну бяздзейнасці магістрата: падман з боку яўрэйскай грамады. Вось што ен паведамляе каралеўскім панам радным: «Яўрэі палохаюць аўтара скаргі, намаўляюць яго адмовіцца ад пратэстацыі, хаваюць свае злачынства. З гэтай мэтай яны выдалі замкаваму ўраду ні ў чым не вінаватага чалавека, трымаюць яго са свята Вяліканочнага, холадам і голадам катуюць і ўсяляк абражаюць».

Такім чынам, што мы маем?

Есць смерць Марыны, і гэты факт ніхто не аспрэчвае. Есць падазраваныя – равін і нейкі невядомы мужчына. Есць таксама патрабаванне Паца запісаць абставіны крымінальнай справы ў магістрацкую кнігу Магілева. І тлумачэнне тут даволі простае: калі есць адпаведны запіс, значыць, павінна адбыцца і следства. А вось яго Магілеўскі магістрат дапусціць не жадаў.

Беларускі селянін на пачатку ХХ стагоддзя. Крыніца: twitter.com/hurnievic
Беларускі селянін на пачатку ХХ стагоддзя. Крыніца: twitter.com/hurnievic
Сялянка з Магілеўшчыны. Канец ХІХ стагоддзя. Крыніца: supron-licvin.livejournal.com
Сялянка з Магілеўшчыны. Канец ХІХ стагоддзя. Крыніца: supron-licvin.livejournal.com

Усе тое ж пытанне: чаму?

Што стрымлівала магілеўскіх паноў радных? Фармальная логіка падказвае два варыянты адказу. Па-першае, магістрат баяўся, што следства сапраўды ўстановіць віну равіна, а гэта выкліча непазбежную разню, ад яўрэйскай грамады мала што застанецца. Па-другое, і гэта больш верагодна, магістрат успрымаў паказанні Марыны і яе бацькоў як недарэчнасць настолькі відавочную, што ей не варта было пераймацца.

Недзе палову ўсяго зместу пратэста Мікалая Паца займае пералік чутак, звязаных з тым, што яўрэі на сваю Пасху нібыта ўжываюць у ежу кроў хрысціян. Ужо ў канцы 17 стагоддзя магілеўцы разумелі, што падобныя забабоны ніяк не заслугоўваюць таго, каб застацца ў гісторыі, а тым больш справакаваць крывавы бунт. А магчыма, спрацавала і гістарычная памяць, дало пра сябе ведаць збалелае сумленне. Бо ж гэта з маўклівай згоды магілеўцаў у 1654 годзе яўрэі выходзілі з горада насустрач немінучай смерці. Раней мы ўжо пісалі пра так званую яўрэйскую масакру.

Як бы там ні было, канстатуем: запісу пра гэты выпадак у магістрацкіх кнігах Магілева так і не з’явілася…

Пасяджэнне літоўскага трыбунала. Падача адозвы. Крыніца: prosvit.org
Пасяджэнне літоўскага трыбунала. Падача адозвы. Крыніца: prosvit.org