«Магілеўскі хранограф»: горкая праўда пра яўрэйскае гета (фота 1941 г.)

2210
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фота: Bundesarchiv
70 год назад, акурат у ліпені-жніўні 1941-га, нацыстамі было створана магілеўскае яўрэйскае гета. Тысячы знішчаных людзей, тысячы ахвяр бесчалавечнай палітыкі акупацыйных уладаў. Сёння згадаем, як гэта было…

А дапамогуць нам у гэтым красамоўныя здымкi, якiя былi зроблены сведкамi тых падзей, а зараз, адлічбаваныя, захоўваюцца ў Бундэсархіве, з ветлівай згоды якога мы iх i публiкуем.

Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv
Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv

Пачалося ўсе 28 ліпеня 1941 г. Праз два дні пасля таго, як немцы ўвайшлі ў горад. У гістарычным раёне пад назваю Школішча (на беразе Дняпра) было створана так званае першае гета. 13 жніўня тагачасны гарадскі галава Фяліцын загадаў усім магілёўскім яўрэям цягам 24 гадзін пакінуць свае дамы і перасяліцца на Школішча. Таксама на левы рукаў або на спіну трэба было прышыць жоўтую або белую зорку Давіда.

Недзе ў сярэдзіне верасня было створана ўжо другое гета – на узбярэжжы ракі Дубравенка (ад Быхаўскага рынка да вуліцы Лазарэнкі).

Сёння гісторыкі пішуць пра тое, што нацысты мелі план знішчэння ўсіх яўрэяў, якія знаходзіліся ў тыле Вермахта. Аднак менавіта Магілеў зрабіўся тым месцам, дзе адбылося першае на тэрыторыі Беларусі масавае забойства яўрэяў. 2 і 3 кастрычніка 1941 г. расстралялі 2 273 чалавека. Гэта былі і мужчыны, і жанчыны, і дзеці. Такая колькасць забітых складала прыблізна трэцяю частку ад усіх яўрэяў, якія сустрэлі акупацыю ў Магілёве (усяго немцы налічылі каля 7 тысяч).

Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv
Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv

Як жа гэта было? Немцы далі загад выходзіць з гета і рухацца ў бок аўтазавода. Паводле ўспамінаў старых магілёўцаў, яўрэі баяліся пакідаць гета. Тых, хто не падпарадкоўваўся, стралялі наўпрост на парозе тых дамоў, дзе яны жылі. Зараз вядомыя дакладныя лічбы. 2 кастрычніка 1941 г. 322-гi паліцэйскі батальён расстраляў на тэрыторыі магілеўскага гета 65 яўрэяў.

2 208 арыштаваных былі сагнаныя на тэрыторыю аўтазавода імя Дзімітрава (зараз «Страммаш»). Іх пакінулі там на ноч, а 3 кастрычніка ўсіх забілі.

Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv
Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv

Дзякуючы адкрытым нямецкім архівам мы можам прачытаць успаміны пра тыя падзеі непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў. Вось цытата з ліста сакратара паліцыі з Вены Вальтара Матнера (пісаў ён сваей жонцы):

Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv
Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv

«2 кастрычніка выказаў я жаданне паўдзельнічаць у спецаперацыі. Раніцай гэтага дня я ўпершыню меў магчымасць выкарыстаць пісталет. Узяў з сабой 28 патронаў. Праўда, наўрад ці іх хопіць… Прычына таму 1 200 яўрэяў, якія зноў лішнія і якія павінны быць ліквідаваныя. Калi я вярнуся да дома, распавяду табе пра цудоўныя рэчы. Аднак хопіць пра гэта, інакш ты вырашыш, што я занадта крыважорны».

Ліст ад 5 кастрычніка 1941 г.:

«Карацей, я таксама прысутнічаў на масавым забойстве, якое адбылося пазаўчора. Калі прыехаў першы грузавік, у мяне крыху калацілася рука падчас стральбы, але потым прызвычаіўся. На дзясятай машыне я ўжо спакойна прыцэльваўся і страляў. Без аніякага шкадавання – у жанчын і дзяцей…».

Цытаваць далей гэты ліст няма ніякага жадання. Яго змест пярэчыць не толькі самаму паняццю чалавечнасці, але і агульнапрынятым уяўленням пра дабро і зло. Вальтар Матнер, напрыклад, паведамляе жонцы пра тое, што, калі страляў у дзяцей, згадваў сваіх двух «анёлаў». «Столькі крыві, бруду, костак я яшчэ ніколі не бачыў, – пiша ён. – Зараз я разумею сэнс выразу «прага крыві» (усе цытаты падаюцца па кнізе Крысціяна Герлаха «Падлічаныя забойствы»).

Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv
Магілёўскае яўрэйскае гета, верасень 1941 г. Фота: Bundesarchiv

Шмат хто з магілёўскіх яўрэяў намагаўся ўцекчы з гета. Праўда, дакладна не вядома, ці былі гэтыя спробы паспяховымі. Немцы паведамляюць пра тое, што 30 верасня расстралялі 22-х уцекачоў. Усяго ў верасні немцы застрэлілі 683 вязняў (з іх 337 жанчын).

19 кастрычніка на тэрыторыі аўтазавода 8-я айнзацкаманда i 316-ты паліцэйскі батальён забілі 3 726 чалавек. Пасля ў горадзе засталося ўсяго каля тысячы яўрэяў. Гэта ў асноўным былi спецыялісты, якія жылі ў створаным лагеры для прымусовых работ.