Чарговы «Рыцарскі фэст»: крылатыя гусары, прыгожыя дамы і смачная ежа

3451
П. Левановіч. Фота: vestnikmogileva.by
Лічба «13» для старажытнага Мсціслаўля гэтым разам зрабілася шчаслівай. 13-ты па ліку, на гэтых выходных адбыўся «Рыцарскі фэст». Крылатыя гусары Сапегаў, чароўныя сярэднявечныя пані і турніры рыцараў перыяду Альгерда і Гедыміна… Абыякавых фэст не пакінуў.

Звычайна ў мерапрыемстве бяруць удзел госці з Расіі, Украіны, Еўропы. Аднак няпростая сітуацыя з каронавірусам усе ж унесла свае карэктывы. Шмат хто з гледачоў – масквічоў, пецярбуржцаў, кіеўлян – не здолелі прыехаць у Беларусь. Тым не менш наведвальнікаў было шмат, асабліва на цырымоніі адкрыцця фэсту. Вершнікі з клуба «Залатая шпора» прадэманстравалі выкаваныя даспехі літоўскіх крылатых гусараў. Акурат гэтакія ж насілі нашы продкі ў бітве пад Смаленскам, Клушынам і Старым Быхавам.

Рыцарскі фэст у Мсціслаўлі. 7 - 8 жніўня 2021. Фота% Кацярына Льдова, vestnikmogileva.by

Дзейнічаў і кірмаш, на якім былі прадстаўлены работы народных майстроў – усе ручная праца. Патрымаць у руках, а таксама набыць магчыма было лыжкі, талеркі, гарлачы, конаўкі, скураныя паясы і саламяныя капелюшы, даматканыя сарочкі, спадніцы і жаночыя наміткі, абярэгі і прылады сялянкай гаспадаркі. Не засталося на тым свяце і галодных… Магчыма было пачаставацца смачнымі гарачымі стравамі і закускамі. Не абыходзілася, канешне, без традыцыйных напояў – медавухі, крупня, піва.

Рыцарскі фэст у Мсціслаўлі. 7 - 8 жніўня 2021. Фота% Кацярына Льдова, vestnikmogileva.by
Рыцарскі фэст у Мсціслаўлі. 7 - 8 жніўня 2021. Фота% Кацярына Льдова, vestnikmogileva.by

Захапленне выклікала выступленне вершнікаў з таго самага клуба «Залатая шпора». Адбывалася яно на знакамітай Замкавай гары. Крылатая гусарыя паказала тое, што значыць стары літоўскі двубой, а таксама захапіла сэрцы гледачоў неверагодным майстэрствам валодання халоднай зброяй. Не засталіся ўбаку і іншыя ўдзельнікі фэсту, якія прадэманстравалі так званыя бугарты. У баі сыходзіліся рыцарскія групы, каб высветліць, хто ж з’яўляецца самым адважным і дужым. Асобна варта сказаць пра каларыт свята – усюды магчыма было ўбачыць прыгожых дзяўчат у барочных строях, а таксама іх кавалераў з даспехамі і мячамі пры баку. Гучала неверагодная музыка ХVI стагоддзя.