Каталiкi рыхтуюцца да Пасхi: расклад святочных набажэнстваў у бабруйскiм касцёле

2292
У нядзелю, 4 красавiка, каталiкi адзначаюць вялiкую ўрачыстасць, Хрыстовае Уваскрашэнне. У бабруйским касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пачынаюцца святочныя мерапрыемствы.

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

  • Вялікі чацвер, 1 красавіка – Імша Вячэры Панскай, 19.00.
  • Вялікая пятніца, 2 красавіка – Літургія Мукі Хрыста, 19.00.
  • Вялікая субота, 3 красавіка – Пасхальная Вігілія, 21.00 (пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёна біскупа Аляксандра Яшэўскага).
  • Вялікодная нядзеля, 4 красавіка – урачыстасць Уваскрасення Хрыста, 7.00 (пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёна біскупа Аляксандра Яшэўскага), 17.30.

Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу, 3 красавіка, у 10.00, 12.00, 14.00.