«Агульная дыктоўка» пройдзе анлайн для ўсіх. Прымаючы ўдзел, вы можаце дапамагчы медыкам

2231
Елена САДОВСКАЯ. Фото предоставлено организатором проекта.
За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта пералічыць грашовыя сродкі для дапамогі медыкам, якія змагаюцца з COVID-19.

Больш за 2200 чалавек ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў акцыі «Агульная дыктоўка». За кожнага чалавека, які прыме ў ёй удзел, арганізатар праекта пералічыць 5 рублёў для дапамогі медыкам, якія змагаюцца з COVID-19, а таксама дадатковыя сумы за ўсіх, хто атрымае 9 і 10 балаў, але ж гэта адбудзецца, калі ўсе зарэгістраваныя напішуць дыктоўку.

«Агульная дыктоўка» – праект беларускай піўной кампаніі, накіраваны на падтрымку беларускай мовы. Упершыню «Агульная дыктоўка» прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Праект тады падтрымлівалі групы Naviband, SHUMA, акцеры Купалаўскага тэатра, рэжысер Іван Пінігін, пісьменнікі Андрусь Горват і Людміла Рублеўская. У 2019-м, дзякуючы радыетрансляцыі, да праекта змаглі далучыцца з ЗША, Польшчы, Расіі і Украіны, распавялi арганізатары праекта.

«Агульная дыктоўка» пройдзе у суботу, 6 чэрвеня. Прамое ўключэнне будзе арганізавана на YouTube. Спасылку на трансляцыю ўдзельнікі атрымаюць загадзя на электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі.

Рэгістрацыя адкрыта да 4 чэрвеня ўключна і даступная па спасылцы.