7 цытат з кніжнага фэсту. Бабруйская «Прадмова» – зацемкі і фота

3855
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ. Фота аўтара
14 сакавіка ў Бабруйску прайшла апошняя з рэгіянальных частак фэста інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Прапануем фотаздымкі і кароткія зацемкі.
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Трэці (у Бабруйску – другі раз) нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» прайшоў у суботу 14 сакавіка ў тайм-клубе «13:87». З чатырох гадзін і да паловы на адзінадцатую, з парай перапынкаў не больш за 5 хвілін, ішлі прэзэнтацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, журналісцка-творчыя дыскусіі, віктарыны і расповеды цікавостак з жыцця. І продаж кніг прыватных беларускіх выдавецтваў – мастацкіх, навуковых, даведачных, дзіцячых, сваіх і перакладных. Наведнікаў было больш чым год таму. Хто сядзеў і толькі слухаў, хто задаваў пытаньні і адказваў, хто пацягнуў дадому воз набытага.

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Уладзімір Арлоў падпісвае бабруйчанам свае кнігі.

Не ўся намечаная праграма адбылася – захварэў аўтар «Симфонии еврейского древа Брестчины» Уладзімір Глазаў (ягоная бабуля з Бабруйску, а ён ні разу тут не быў), цераз хваробу дзіцяці не прыехаў сябра рэдакцыі часопісу «Асцярожна: дзеці!» Аляксей Шэін. І наагул не адбылася дзіцячая праграма – большасьць проста пабаялася весці на масавае мерапрыемства дзяцей у такое надвор'е і з такой эпіядэміялагічнай абстаноўкай.

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Але знутры недахопу частак праграмы не адчувалася, правалаў па часу не было. Усяго было многа.

7 цытат з бабруйскай «Прадмовы»:

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

– Я ўявіў сабе беларускіх шляхцічаў XIX стагоддзя, якія выйшлі да Нёману і захацелі пачытаць газэту, а сваёй газэты няма. І вырашылі яны – давай зробім якую-небудзь газэту з рысункамі і будзем чытаць пра рыбалку на сваёй мове. Таму мы ўключылі ў кнігу не толькі пераклад арыгіналу, але і турыстычныя маршруты па беларускіх рэчках. (Перакладчык Павел Касцюкевіч пра кнігу Джэрома К. Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі»)

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Перакладчык Павел Касцюкевіч

– «Уводзіны ў філасофію» мігам разабралі. Шчэ да пачатку нашай прэзэнтацыі. І ў Менску можа засталося толькі пару экзэмпляраў. Хаця безумоўна кніга не для ўсіх. Цяпер думаем рабіць другое выданне, пашыранае. (філосаф і ўкладальнік кнігі Павел Баркоўскі)

Птах ведае, дзеля чаго ён побач з вамі звіў гняздо. (паэтка Валянціна Аксак)

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

– Журналіст абмежаваны прафесійнай этыкай і стандартамі. Ён проста функцыя між грамадзтвам і крыніцамі інфармацыі. І хоць крыху, але абаронены статусам. Пісьменнік значна больш вольны, але і значна больш рызыкуе не спадабацца, нясе большую аказнасць, мусіць быць больш смелым. Але менш пакутуе ад цэнзуры. (з дыскусіі «Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка»)

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Уладзімір Арлоў

– Насычаны энэргіей інтэлектуальны нон-стоп. За цэлы дзень тут не стаміўся, і не заўважыў як час праляцеў. (аўтар віктарын і памочнік рэдактара кнігі перакладаў Дзяніс Носаў)

– Хадановіч прадставіў мяне як хэдлайнера. Я спытаў у яго – а хто такі «хэдлайнер»? Ён кажа – гэта чалавек, які з гонарам доўга выступае перад ужо спусьцелай залай. (спявак і пісьменнік Зміцер Бартосік)

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

– Тут дагэтуль не прагучала ні слова праўды! А вось наш Геарг Гайм, кніжку перакладаў вершаў якога цяпер прэзэнтуем, яшчэ сто гадоў таму напісаў пра каронавірус. (перакладчык Ігар Крэбс на «Страшных казках» – прэзэнтацыі навінак серыі «Паэты планеты»)

14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
14.03.2020, Бабруйск. Нацыянальны фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Віктарына ад часопіса «Дзеяслоў»