Тайны дыпламатыі задарма. Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе набор стыкераў

1692
Арцём ЛУКЬЯНОВІЧ.
Міністэрства замежных справаў Беларусі выпусціла набор стыкераў для Viber. Гэта падарунак да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. МЗС падрыхтавала падарунак для ўсіх ахвотных – прапануе карыстальнікам мэсэнджэра Viber бясплатна спампаваць набор стыкераў «Тайны дыпламатыі».

Стыкеры, безумоўна, на беларускай мове.

Пры гэтым на сайце МЗС інфармацыя пра мерапрыемствы міністэрства да Дня роднай мовы ўжо два дні вісіць толькі ў выглядзе «мероприятия по случаю Международного дня родного языка».

Нагадаем, што ў Бабруйску свята роднай мовы адзначаць адмысловай сустрэчай курсаў «Мова нанова» з удзелам лідара гурта J:Морс Уладзіміра Пугача.