Многія госці прыйшлі ў строях розных калядных персанажаў. Для некаторых было адкрыццём, што персанажаў апроч Казы там так шмат. Ня толькі Дзед ды Баба, але і Мядзьведзь з Цыганом, і Чорт са Смерцю, і нават Салдат з Доктарам. Апошнія два паспелі ўпісацца ў традыцыю ў XIX стагоддзі.
Сучаснасці таксама хапала. Дастаткова арганічнага спалучэння сучаснасці з сівой даўніной. І строі часам былі эклектычныя, ад беларускіх да савецкіх і мексіканскіх. Дарослыя і дзеці пагулялі ў «выбары Казы», прагаласавалі за лепшы касцюм. І сустрэлі чаканага госця.
Іван Кірчук – голас і мозг нашых старадаўніх абрадаў. Ён асабіста сабраў сотні песень і апавяданняў, і спявае іх так як і спявалі іх сотні год таму. Стварыў і музычны гурт «Троіца» – з аднаго боку старажытныя беларускія спевы, з другога фьюжн-рок. Таксама спадар Іван збірае падрабязнасці абрадаў, мноства музычных інструмантаў розных краін і батлеечных лялек. І шмат што прывез паказаць Бабруйску.
«Раней і для кожнага з гаспадароў, і для малых дзетак былі свае калядкі. А цяпер у высотках дзіцё суне руку ў дзверы: – Дай дзенег! – А ты чаго прыйшоў? – Каляда. – Ну дык хоць што скажы, хоць вершык раскажы».
Іван Кірчук і маскі залу паказаў, і ў мінібатлейку з ім пагуляў, некаторыя не стрымаліся і казой заскакалі. І розныя песні праспяваў, і граючы на інструмантах і проста голасам. Тобок гэта зусім не "проста" голас... гэта чуць трэба.
– Усё што вы сёння пачулі, нам пакінулі бабулі і дзядулі, – сказаў на развітаньне спадар Іван. – А мы што пакінем дзецям і ўнукам? Мы іх ужо лекуем ад... слова-та якое, "гад жэ ты". Мы з вамі таксама будзем продкамі. Толькі – якімі?
Усчулены Бабруйск правадзіў госця і калядную вечарыну доўгімі воплескамі.