Гэта мы. Думкі гледачоў пасля чаканага спектаклю Фестываля нацыянальнай драматургіі
5385
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ. Фота: Дзяніс СУДНІК
У Бабруйску на фэсце нацыянальнай драматургіі паказалі спектакль «Гэтамы» па кнізе Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Зала была ў захапленні.
Спачатку спектакль па знакамітай кнізе свайго былога дворніка Андруся Горвата паставіў Купалаўскі тэатр. Украінскі рэжысёр Стас Жыркоў падрыхтаваў іншае прачытанне, увасобленае артыстамі мінскага тэатру беларускай драматургіі Зміцерам Давідовічам, Мікалаем Стонькам, Васілём Бойдакам, Антонан Жукавым, Іллёй Ясінскім, Андрэем Новікам і Дар’ей Новік.
«Гэтамы» ў бабруйскім тэатры часта перарывалася масавымі воплескамі, смехам ды іншымі праявамі эмоцыяў. Акторы былі не супраць, ходу дзеі гэта не замінала. А па завяршэнні гледачы зладзілі працяглую авацыю стоячы.
Апроч кадраў са спэктаклю, прапануем некалькі уражанняў ад гледачоў.
Віталь Мурашкевіч:
– У апошні час мы з жонкай нячаста выбіраемся ў тэатр, бо гадуем дваіх дзяцей. Але загадзя былі начутыя пра гэтую пастаноўку Горвата, былі упэўненыя і ў пастаноўцы і у самім тэатры – яшчэ з мінулага фэсту, калі тэатр беларускай драматургіі паказваў нам «Кар'еру докта Раўса». Акторы РТБД – гэта, я лічу, міжнародны ўзровень, і ў гэтым спектаклі яны зноў выклаліся на 100 адсоткаў. Глядзелася на адным дыханні, месцамі настолькі кранальна, што ледзь стрымліваў слёзы. Адыгралі шчыра, без фальшу, насамрэч – гэта МЫ. Адзінае, што крыху сапсавала настрой – загучныя крыкі вядучай, якая чамусці на фэсце нацыянальнай драматургіі да беларускамоўнага спектакля не магла зрабіць абвестку па-беларуску.
Наталля Батый:
– Огромное удовольствие смотреть истории, прожитые в этом спектакле! Во-первых, потому что во мне живет большая любовь к человеку, простому деревенскому человеку, с его добротой, юмором, собственной мудростью жизни, с его желанием выпить в конце концов. А во-вторых, потому что все эти истории, хоть я и вижу их впервые, такие знакомые и родные, что кажется, в детстве ты наблюдал их каждый день. И как мама сказала, монолог про мову – это прямо про нас!Вышла с еще большей любовью к белорусам. Белорусы one love, люблю! А книгу я не читала – но очень захотелось прочитать.
Ірына Русіновіч:
– Прекрасный спектакль! Сверхскоростная и сверхталантливая работа актёров этого проекта – настоящий энергетик. А монолог о мове... Ребята просто замечательные!
Наталля Каўгарэня:
– Не хапіла мне, хацелася яшчэ іх слухаць і глядзець! Так хораша было, шкада што ўсяго гадзіну. Вельмі вялікае задавальненне атрымала ад гульні актораў. Гэта сапраўды мы, гэта пра нашае беларускае жыццё, найперш пра тых, хто паважае сваю мову і імкнецца на ёй размаўляць. Кнігу я чытала, таму хацела паглядзець. І пастаноўка, рэжысёрскі погляд на кнігу атрымаліся вельмі цікавыя. Схадзіла б яшчэ не раз.
Дзяніс Носаў:
– Кнігу я чытаў, спадабалася. Таму асноўным плюсам пастаноўкі проста вылучу такі: гэта не «Радзіва Прудок». Гэта мы.