Актывісты пратэставалі супраць інтэграцыі с Расіяй ў фан-зоне Еўрапейскіх гульняў. Іх затрымалі

830
«Вечерний Бобруйск»
Актывісты Народнай грамады Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі з плакатамі супраць прыезду Дзмітрыя Мядзьведзева.
Фота з старонкі у «Фейсбуку» Мікалая Статкевіча.
Фота з старонкі у «Фейсбуку» Мікалая Статкевіча.

«Гэта рэакцыя на гандаль беларускай незалежнасцю. Яны вырашылі правесці акцыю, выйшлі да фан-зоны ля Палацу спорту, каб выказаць сваю пазыцыю. Яны былі жорстка затрыманыя са збіццём, але яны загадзя ведалі на што ішлі. Гэта пратэст супраць перамоў аб здачы незалежнасці, якія адбываюцца проста цяпер», – цытуе словы палітыка Мікалая Статкевіча «Радыё Свабода».

Пасля затрыманых актывістаў завезлі за горад і выпусцілі.

На плакатах актывістаў было напісана «Пуцін, мы не адзіны народ!», «Да пабачэньня, наш ласкавы Міша», «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй».