На Зыбіцкай адкрылі бар «Kalinoŭski»

1662
«Вечерний Бобруйск»
Бар адкрыў мінскі прадпрымальнік Аляксей Славута на месцы былой бургернай кавярні. Усё аздабленне ўнутры – на беларускай мове, на століках – вазы з каласкамі.

У Львове ёсць знакаміты рэстаран «Крыівка», а ў Мінску зараз будзе «Kalinoŭski» – там беларускамоўнае меню i паўстанцкі антураж: каласы не пад сярпом, партрэты Кастуся Каліноўскага і цытаты з «Мужыцкай праўды» на сценах.

Фота: Relax.by
Фота: Relax.by

Па аналогіі з «Мужыцкай праўдай» меню называецца «Кактэльная праўда», і яно прапануе аўтарскія кактэйлі з назвамі месяцаў: травень, чэрвень, ліпень і г. д. Таксама там можна пакаштаваць настойкі «на сваім» і безалкагольныя напоі ўласнай вытворчасці.