Сярод загiнуўшых ў штаце Вірджынія быў беларус

1152
«Вечерний Бобруйск»
12 чалавек загінулі пасля таго, як муніцыпальны служачы ўвайшоў у памяшканьне адміністрацыі гораду Вірджынія-Біч і пачаў там страляць.

35-гадовы Алекс Гусеў прыехаў у ЗША на вучобу ў 2003 годзе. Ён атрымаў адукацыю інжынэра і апошнія дзевяць гадоў працаваў у муніцыпальных службах гораду Вірджынія-Біч, пiша «Радыё Свабода» са спасылкай на выданьне The Virginian-Pilot.

Амэрыканскія СМІ паведамляюць, што нападнік быў забіты ў перастрэлцы з супрацоўнікамі паліцыі. У злачынстве падазраецца 40-гадовы Дэўін Крэдак, які быў узброены пісталетам і паўаўтаматычнай стрэльбай.