Фільм пра архітэктара Шабунеўскага і бабруйскі касцёл з'явіўся ў сеціве

786
«Вечерний Бобруйск».
Фільм «Рэпрэсаваная архітэктура» расказвае пра Станіслава Шабунеўскага – архітэктара нашага касцёлу і шмат якіх будынкаў у Гомелі ды іншых гарадах. У фільме ўжыта 3D-рэканструкцыя знешняга выгляду касцелу.

Станіслаў Шабунеўскі – славуты беларускі архітэктар, аўтар нашага касцёлу і шмат якіх будынкаў у розных гарадах, гарадзкі архітэктар Гомеля ў першай палове XIX ст. Фільм зняты Марыяй Булавінскай і Сяргеем Лякіным, апэратар Дзмітры Нячаеў. У фільме бабруйскі касцел набывае аўтэнтычны выгляд дзякуючы 3D-рэканструкцыі, зробленай Зміцерам і Ганнай Башмакамі.

Фільм выйшаў на тэлеканале «Белсат». Бабруйская прэзэнтацыя фільму адбылася 6 красавіка ў самім касцеле Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі.